Вульф Борухавіч Гайсін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вульф Борухавіч Гайсін
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў БССР
сакавік 1940 — 1944
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Сцяг2-і Наркам лясной прамысловасці БССР
1938 — 1941
Кіраўнік урада Апанас Кавалёў
Папярэднік Іосіф Рыжыкаў
Пераемнік Рыгор Лахтанаў

Нараджэнне 28 кастрычніка 1906(1906-10-28)[1]
Смерць 19 кастрычніка 1982(1982-10-19)[1] (75 гадоў)

Вульф Борухавіч (Уладзімір Барысавіч) Га́йсін (28 кастрычніка 1906, Гомель — 19 кастрычніка 1982, Масква) — савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў (1941—1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1934—1938 гадах — дырэктар Добрушскага цэлюлозна-папяровага камбіната.

У 1938—1941 гадах — наркам лясной прамысловасці БССР.

Восенню 1939 — старшыня Часовага ўпраўлення Беластоцкай вобласці, старшыня Камітэта па арганізацыі выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі.

З сакавіка 1940 года прызначаны намеснікам старшыні СНК БССР, а з красавіка 1941 года намеснікам старшыні Эканамічнага Савета пры СНК БССР.

З мая 1942 да студзеня 1943 года камісар тылу 41-й арміі, намеснік начальніка тылу Калінінскага фронту.

У студзені 1943 года (застаючыся пры гэтым намеснiкам старшыні СНК БССР) адкліканы з фронту і прызначаны намеснікам наркама (з 1946 года — намеснікам міністра рачнога флоту СССР.

Восенню 1951 года, пад час «барацьбы з касмапалітызмам», арыштаваны і ў 1952 годзе прысуджаны Асобай нарадай пры МДБ СССР да 10 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў шкодніцтве на транспарце. У 1954 годзе вызвалены, у 1956 годзе быў рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага Суда СССР.

З 1956 года намеснік начальніка Маскоўскага рачнога параходства па будаўніцтве. З 1970 года на пенсіі.

Быў жанаты, меў 4 дзяцей.

Член ЦК КП(б)Б. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19391946 гадах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]