Вуліца Бокшта
Бокшта Вільня | |
---|---|
літ.: Bokšto gatvė | |
| |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія (староства) Сянаміесціс |
Працягласць | 700 м м |
Ранейшыя назвы | Савіч, Другая Савіч |
Назва ў гонар | вежа |
Паштовы індэкс | LT-01126, LT-01301 |
![]() |
Вуліца Бокшта (літ.: Bokšto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Замкавую і Субач.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Пятніцкая царква, палац Хадкевічаў, шпіталь Савіч з капліцай і барбакан з гарадскім мурам, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцей вылучалася брама Субач, зруйнаваная расійскімі ўладамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З даўніх часоў вуліца мела назву Савіч або Другая Савіч. У міжваенны перыяд вуліца атрымала назву Бокшта.
Назва Савіч тлумачыцца тым, што вялікай камяніцай на гэтай вуліцы валодаў нейкі Сава. Назва замацавалася дзякуючы шпіталю Савіч, заснаванаму ў 1744 годзе біскупам смаленскім Багуславам Корвін-Гасеўскім.
Цяперашняя назва мае сувязь з гарой Бокштай. Існуе меркаванне, што на ёй узвышалася вежа (літ.: bokštas), ад якой утварылася назва мясцовасці і вуліцы.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня вуліцы каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку. Рух транспарту ад вуліцы Субач да Спаскай аднабаковы ў бок цэнтра горада. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Замкавай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З левага боку адыходзіць вуліцы Савіч і Святога Казіміра, з правага — Латочак, Спаская і Оны Шымайце.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 5 — 2-павярховы дом, які займае адміністрацыя Літоўскага мастацкага музея.
- № 7 — 3-павярховы дом
- № 15 — будынак колішняга манастыра, дзе ў другой палове XIX ст. размяшчалася духоўная семінарыя Маскоўскага патрыярхату
- № 17 — 3-павярховы дом з рэстаранам
- № 19 (таксама вуліца Святога Казіміра, 9) — 2-павярховы дом з барам і боўлінгам
- № 21 — 2-павярховы дом Сулістроўскіх. У 1921—1922 гадах тут жыў Браніслаў Тарашкевіч[1].
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]
- № 4 — кутні 3-павярховы дом, у якім з 1990-х гадоў размяшчаецца Расійскі культурны цэнтр і яго галерэя
- № 6 — шпіталь Савіч. У XVI ст. на тут стаяла гатычная камяніца. У XVIII ст. яна перайшла да роду Савічаў, якія перадалі яго сёстрам міласэрнасці. У 1831—1832 гадах у будынку дзейнічала клініка Віленскага ўніверсітэта.
- № 8 — 4-павярховы дом Падбіпенты. У гэтым доме прайшлі раннія гады Юзафа Пілсудскага.
- № 10 — «буда Ромерава». Збудаваная ў XVI ст. камяніца, з XVIII ст. належала роду Ромераў. У XVIII ст. тут размяшчалася масонская ложа «Руплівы Літвін». У XIX ст. у доме жыў мастак Альфрэд Ромер, тут дзейнічала мастацкая майстэрня («Акадэмія Ромераў»), у якой працавалі мастакі Канут Русецкі і яго сын Баляслаў, Ян Зянковіч, Эдвард Мацей Ромер. У гэтым доме жыў стваральнік Віленскага альбома Ян Казімір Вільчынскі і выступаў з канцэртамі Станіслаў Манюшка.
- № 20 — барбакан з рэштай гарадскога мура. Барбакан збудавалі паводле праекту архітэктара Фрыдэрыка Гетканта каля 1640 года. У наш час у будынку размяшчаецца філіял Нацыянальнага музея Літвы.
Зноскі
- ↑ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 17 лістапада 2016., TUT.BY, 24 лютага 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Бокшта
Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Бокшта» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Бокшта вуліца».