Багуслаў Гасеўскі
Багуслаў Гасеўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Krzysztof Korwin Gosiewski | |||||||
| Партрэт Багуслава Гасеўскага. Лявонцій Тарасевіч, 1690-я г. | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Караль Пётр Панцажынскі | ||||||
| Пераемнік | Міхал Ян Зянковіч | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Achantus[d] | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Смаленская дыяцэзія | ||||||
| Папярэднік | Караль Пётр Панцажынскі | ||||||
| Пераемнік | Ежы Мікалай Гільзен | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Віленская архідыяцэзія | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне | 1669[1] | ||||||
| Смерць |
23 чэрвеня 1744[2] |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Дынастыя | Гасеўскія | ||||||
| Бацька | Мацей Гасеўскі[d][4][1] | ||||||
| Маці | Малгажата са Швабаў[d][4][5] | ||||||
Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; 1669 — 23 чэрвеня 1744) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч.
З роду Гасеўскіх. Паводле новых даследаванняў, сын генерала артылерыі Вялікага Княства Літоўскага Мацея Гасеўскага і Маргарыты Шваб[6], а не гетмана польнага літоўскага Вінцэнта Гасеўскага і Магдалены з Канапацкіх.
Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720 года[7]. З 1722 года біскуп-суфраган беларускі, з 1724 года біскуп смаленскі[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У часы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 годзе зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 годзе ўвайшоў да віленскай капітулы, у 1724 годзе зрабіўся смаленскім біскупам.
У 1729 годзе як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дагавор з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму ў часы гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 годзе ў Горадні і 1732 годзе ў Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвенвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 годзе на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Gosiewski J. P. Biskup Bogusław Korwin Gosiewski (1669–1744): zarys biografii // Rocznik Lituanistyczny — Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2023. — Т. 9. — С. 112. — ISSN 2450-8454; 2450-8446 — doi:10.12775/RL.2023.9.07
- ↑ а б в Gosiewski J. P. Biskup Bogusław Korwin Gosiewski (1669–1744): zarys biografii // Rocznik Lituanistyczny — Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2023. — Т. 9. — С. 147. — ISSN 2450-8454; 2450-8446 — doi:10.12775/RL.2023.9.07
- ↑ Gosiewski J. P. Biskup Bogusław Korwin Gosiewski (1669–1744): zarys biografii // Rocznik Lituanistyczny — Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2023. — Т. 9. — С. 148. — ISSN 2450-8454; 2450-8446 — doi:10.12775/RL.2023.9.07
- ↑ а б Gosiewski J. P. Herby genealogiczne trzech pokoleń Gosiewskich z Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego — 2024. — вып. XXIII (XXXIV). — С. 201.
- ↑ Gosiewski J. P. Biskup Bogusław Korwin Gosiewski (1669–1744): zarys biografii // Rocznik Lituanistyczny — Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, 2023. — Т. 9. — С. 112–113. — ISSN 2450-8454; 2450-8446 — doi:10.12775/RL.2023.9.07
- ↑ Jan Paweł Gosiewski Biskup Bogusław Korwin Gosiewski (1669–1744): zarys biografii(польск.) // Rocznik Lituanistyczny. — 2023. — Т. 9. — С. 111–159. — ISSN 2450-8454. — DOI:10.12775/RL.2023.9.07
- ↑ Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 208.
- ↑ БелЭн 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Гасеўскія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Jan Paweł Gosiewski Biskup Bogusław Korwin Gosiewski (1669–1744): zarys biografii(польск.) // Rocznik Lituanistyczny. — 2023. — Т. 9. — С. 111–159. — ISSN 2450-8454. — DOI:10.12775/RL.2023.9.07