Вуліца Чалюскінцаў (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Чалюскінцаў, Магілёў)
Jump to navigation Jump to search
Чалюскінцаў
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць 4440
Ранейшыя назвы Быхаўская шаша

Вуліца Чалюскінцаў — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва. Адна з галоўных транспартных магістраляў горада.

Гістарычная назва Быхаўская шаша. У 1934 годзе перайменавана ў гонар экіпажа парахода «Чалюскін». Працягласць 4440 м, ад Бабруйскай шашы да моста цераз Дняпро.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля Дняпроўскага моста, ад скрыжавання Пушкінскага праспекта з Дняпроўскім спускам, як працяг апошняга. Мае дугападобную форму, першапачатковы кірунак на захад змяняцца бліжэй да граніцы горада паўднёвым кірункам. Праходзіць над ракой Дубравенкай недалёка ад яе вусця і Заводскай вуліцай, за паўднёвага боку прымыкаюць вуліца Свярдлова і завулак Свярдлова, з паўночнага — вуліца Вароўскага, перасякае вуліцу Мянжынскага-завулак Глінкі, з паўночнага боку прымыкаюць вуліца Раманава і завулак Чырвонага Флоту, з поўдня — Грушаўскі завулак. На скрыжаванні з праспектам Шміта і вуліцай Касманаўтаў двухузроўневая развязка. Далей праходзіць над вуліцай Хімікаў, з паўночна-заходняга боку прымыкаюць вуліцы Вішнявецкага, Мельнікава, Жбанкова, Успенскага, завулак Франко, з паўднёва-ўсходняга — вуліцы Гастэла, Аўтамабільная, Максіма Горкага, Рамашкі, Салтанаўская, Дашкаўская, Калінавая. За межамі горада пераходзіць у трасу P93.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стала фарміравацца ў пачатку 1930-х гадоў, але найбольш інтэнсіўна пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле плана аднаўлення і рэканструкцыі Магілёва 19471950 гг. значна пашырылася тэрыторыя паўднёва-заходняга прамысловага раёна з прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці, каля якога забудоўваўся рабочы пасёлак фабрыкі (цяпер завод) штучнага валакна 2—3-павярховымі і часткова 1-павярховымі жылымі дамамі. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1960-х гадоў. У забудове пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі ў першых паверхах прадпрыемствамі гандалю і бытавога абслугоўвання, у раёне рабочага пасёлка захавалася забудова 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу.

У савецкія часы на вуліцы размешчаліся стужкаткацкая фабрыка, штучнага валакна завод імя В. У. Куйбышава, жэлацінавы завод, гарбарны завод, рэгенератны завод, хлебазавод № 1, індпашыву і рамонту абутку фабрыка, камбінат бытавога абслугоўвання, магазіны, універсальная кнігарня «Маяк», майстэрні Мастацкага фонду БССР, Палац культуры завода штучнага валакна, бібліятэка № 1 імя Якуба Коласа, Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці, тралейбуснае дэпо, таксаматорны парк, СПТВ № 70 і № 44, стадыён «Хімік».

Паводле генплана Магілёва 1980—1881 гадоў вуліца ўваходзіў у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На будынку заводакіраўніцтва завода штучнага валокна пастаўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар працаўнікоў фабрыкі І. В. Бубнова і М. А. Канавалава, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Каля прахадной у 1957 годзе пастаўлены помнік У. І. Леніну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Челюскинцев улица // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вуліцы Магілёва