Выганашчанскае (заказнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Выганашчанскае, заказнік)
Jump to navigation Jump to search
Выганашчанскае
Размяшчэнне БеларусьБрэсцкая вобласць
Плошча 43 тыс. га
Дата заснавання 1968
physical
Выганашчанскае
Выганашчанскае
physical
Выганашчанскае
Выганашчанскае

Выганашчанскае — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай вобласці.

Заказнік быў створаны ў 1968 годзе[1] на мяжы Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Пастанаўленнем СМ БССР ад 18.11.68 № 342 з мэтай захавання аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Еўропы на галоўным еўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў басейнаў рэк Шчара і Ясельда.

Плошча заказніка — 43 тыс. га, працягласць з поўначы на поўдзень — 27 км, з захаду на ўсход — 46 км. У заказнік уваходзяць азёры Выганашчанскае і Бабровіцкае, а таксама прылеглая тэрыторыя, якая прадстаўляе сабою ў асноўным забалочаную раўніну. Каля 10 тыс. лет таму на гэтым месцы знаходзілася вялізнае прыледавіковае возера плошчай каля 500 км².

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Фаўна заказніка прадстаўлена прыкладна 58 відамі сысуноў, 220 відамі птушак, 7 відамі рэптылій і 12 відамі земнаводных. Многія віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Азёры багаты рыбай.

Флора[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі заказніка флора прадстаўлена прыкладна 250 відамі раслін, у тым ліку тут растуць (па няпоўных даных) 19 відаў раслін і грыбоў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі:[2] купальнік горны (Arnica montana), баранец звычайны (Huperzia selago), вясёлка звычайная (Phallus impudicus), спарасіс кучаравы (Sparassis crispa), труфель (Tuber), зубніца клубяносная (Cardamine californica), вярба чарнічная (Salix myrtilloides), бяроза карлікавая (Betula nana), касач сібірскі (Iris sibirica), каўлінія малая (Caulinia minor), увярэднік скіпетрападобны (Pedicularis sceptrum-carolinum), Orchis majalis, цыбуля мядзведжая (Allium ursinum), лілея кучаравая (Lilium martagon), чараўнік зеленакветкавы (Platanthera chlorantha), неатыянта клабучковая (Neottianthe cucullata), тайнік сэрцападобны (Listera cordata), гамарбія балотная (Hammarbya paludosa), гваздзік картузіянскі (Dianthus carthusianorum).

У заказніку сустракаюцца рэдкія для рэгіёна віды раслін:[2] каўлінія малая (Najas minor), Malaxis paludosa, Splachnum ampullaceum

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Заказнік «Выганашчанскае» — аб'ект экалагічнага турызму.[3] Частка Агінскага канала, пабудаванага ў 17671783 гг., знаходзіцца на тэрыторіі заказніка.

Адміністрацыя заказніка знаходзіцца ў горадзе Івацэвічы.[4]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі