Вялікае Запаточча
Вёска
Вялікае Запаточча
|
Вялі́кае Запато́чча[1] (трансліт.: Vialikaje Zapatočča, руск.: Великое Запоточье) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета.
Размешчана за 48 км на паўднёвы захад ад Магілёва і за 4 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На паўднёвы захад праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў — Бабруйск[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVIII стагоддзя. У 1758 годзе — сяло ў Быхаўскім графстве, уласнасць памешчыка[2].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1897 годзе вёска Запаточча ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічалі школа граматы і піцейны дом. Побач знаходзіўся фальварак, дзе меўся вадзяны млын[2].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1912 годзе адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні[2].
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
З 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года — у Магілёўскай вобласці[2]. У міжваенны час вёска была падзелена на дзве — Вялікае Запаточча і Малое Запаточча. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі[2].
У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — вёска Семукачы)[2]. У 2007 годзе - цэнтр дапаможнай гаспадаркі «Магілёўскай райагратэхнікі»[2].
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна вёска складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На захадзе — гаспадарчы сектар і сад[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVIII стагоддзе:
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 52 гаспадаркі, 104 жыхары[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальшо́е Запато́чча
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Вялікае Запаточча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае Запаточча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх