Вялікія Бялевічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вялікія Бялевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 346 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213154
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244848011
Вялікія Бялевічы на карце Беларусі ±
Вялікія Бялевічы (Беларусь)
Вялікія Бялевічы
Вялікія Бялевічы (Магілёўская вобласць)
Вялікія Бялевічы

Вялі́кія Бяле́вічы[1] (трансліт.: Vialikija Bialievičy, руск.: Великие Белевичи) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1924—1954 гадах цэнтр Вялікабялевіцкага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены 121-м партызанскім атрадам[2].

З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў Вендаражскім[3], з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім[4] сельсаветах.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальшы́я Бяле́вічы, Бяле́вічы
  2. Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]