Вазраждзенне (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вазраждзенне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Гарадзішча
Насельніцтва
  • 5 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213150
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244848026
Вазраждзенне на карце Беларусі ±
Вазраждзенне (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Вазраждзенне (Магілёўскі раён)
Вазраждзенне (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Вазраждзенне (Магілёўскі раён)

Вазраждзе́нне[1] (трансліт.: Vazraždziennie, руск.: Возрожденье) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 45 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Друць на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на ўсход мяжуе з лесам, на поўнач праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Друць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Бялынічы — чыгуначная станцыя Друць, якая праходзіць непадалёку ад вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ліпеня 1922 года тут на былых памешчыцкіх землях узнікла сельскагаспадарчая арцель «Адраджэнне» і пачаў складвацца населены пункт. У 1926 годзе арцель аб’ядноўвала 9 гаспадарак, мелася кузня. З 20 жніўня 1924 года ў Гарадзішчанскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці, з 24 чэрвеня 1960 года ў Бокатаўскім, з 4 чэрвеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вяскоўцы Ф. А. Краўцоў і П. С. Старавойтаў аказвалі вялікую дапамогу партызанам — рамантавалі вінтоўкі, кулямёты, аднавілі 45-міліметровую гармату, зрабілі аўтамат, выраблялі неабходныя дэталі для стралковай зброі.

У 1990 годзе у складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы). Размяшчалася вытворчая брыгада.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Забудавана двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]