Алень (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Алень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1560[1]
Вышыня цэнтра
138 м
Насельніцтва
  • 35 чал. (2009)
Нацыянальны склад
беларусы
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 22(2)
Паштовы індэкс
213153
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244848081
Алень на карце Беларусі ±
Алень (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Алень (Магілёўскі раён)
Алень (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Алень (Магілёўскі раён)

Але́нь[2] (трансліт.: Alień, руск.: Олень) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 37 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на захад мяжуе з лесам, на паўднёвы захад праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Заброддзе і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1560 года як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1565 годзе ў складзе маёнтка Шклоў Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 1745 годзе ў Быхаўскім графстве, 25 двароў, уласнасць памешчыка. У 1758 годзе меўся млын.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе сяло Алені ў Старабыхаўскім павеце.

З 1820 года дзейнічала гарбарня. У 1858 годзе ў Быхаўскім павеце, меліся млын, карчма. У 18801882 гг. у вёсцы адбылося Аленскае выступленне сялян з мэтай пашырыць сваё землекарыстанне шляхам вяртання ўчасткаў, адрэзаных ад надзелаў у ходзе сялянскай рэформы 1861 г. У 1880, 1881 і 1882 гг. сяляне рабілі захопы памешчыцкай зямлі, а ў 1881 годзе правялі самавольную высечку лесу. Адбываліся сутыкненні з уладамі. Для падаўлення гэтых выступленняў у вёску 16 чэрвеня 1882 года былі накіраваны 2 пяхотныя роты.

У 1897 годзе ў Глухаўскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа. Непадалёку былі ферма, вадзяны млын і сукнавальня.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1905 годзе адкрыта казённая вінная крама. Летам 1907 года сяльчане захапілі памешчыцкую зямлю. Адбылася сутычка з паліцыяй, у выніку якой 1 сяльчанін быў забіты, 5 паранены, 23 арыштаваны. З сакавіка да кастрычніка 1918 года акупіравана германскімі войскамі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1933 годзе арганізаваны калгас «Асветнік». Былы чырвонаармеец С. В. Воранаў стаў першым яго старшынёй.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы 14 жніўня 1942 года расстралялі 38 вяскоўцаў, разрабавалі іх маёмасць, а хаты спалілі. Ахвяры фашызму пахаваны ў магіле, што за 600 м на захад ад вёскі. У вёсцы і паблізу яе базіраваліся савецкія партызаны. У гонар партызан 255-га атрада на будынку школы ў 1977 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы). У 2007 годзе працаваў магазін.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, ад якой на паўднёвы ўсход адыходзяць 2 завулкі. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночна-заходняй ускраіне — сад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе:
    • 1758 — 32 двары, 79 жыхароў мужчынскага полу.
    • 1784 — 264 жыхары.
  • XIX стагоддзе:
    • 1858 — 200 жыхароў мужчынскага полу.
    • 1884 — 78 двароў, 575 жыхароў.
    • 1897 — 116 двароў, 792 жыхары, на ферме — 2 двары, 10 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 131 двор, 874 жыхары, на хутары — 1 двор, 6 жыхароў.
    • 1925 — 865 жыхароў.
    • 1990 — 106 гаспадарак, 180 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2007 — 33 гаспадаркі, 48 жыхароў.

Зноскі

  1. деревня Олень (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]