Вялікая розніца (Беларусь)
Вялікая розніца | |
---|---|
Жанр | пародыя, юмар |
У галоўных ролях |
Іван Ургант Аляксандр Цэкала |
Краіна вытворчасці | Беларусь |
Мова | беларуская, руская |
Колькасць выпускаў | 1 |
Вытворчасць | |
Месца здымак | Масква |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) |
Беларусь 1 Беларусь ТБ |
«Вялікая розніца» — парадыйнае шоу тэлеканала «Беларусь 1», беларуская версія праграмы «Вялікая розніца». Вядуць праграму вядучыя расійскай і ўкраінскай «Вялікай розніцы» — Іван Ургант і Аляксандр Цэкала.
Спіс выпускаў і пародыі[правіць | правіць зыходнік]
1 выпуск[правіць | правіць зыходнік]
Выйшаў у эфір 31 снежня 2010 года.
Былі спарадаваныя:
- Інфармацыйная праграма «Панарама». Пародыя на вядучую Вольгу Курышка.
- Навагодні тост тэатра «Хрыстафор» (госць — Яўген Крыжаноўскі).
- Навагодні тост ад Юрыя Дземідовіча.
- Тэлегульня «Адзін супраць усіх». Пародыя на Георгія і Дзмітрыя Калдунова (госць — Георгій Калдун).
- Саліст групы «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок на навагоднім дзіцячым ранішніку.
- Навагодні тост ад Уладзіміра Ухцінскага (госць — Уладзімір Ухцінскі).
- Рэклама беларускіх тавараў ад сусветных зорак: Тома Круза, Алы Пугачовай, Адрыяна Чэлентана і Юліі Цімашэнка.
- Група «Цягні-Пхай», якія зраўняліся з групай «Любэ».
- Група «J:морс» з працэсам напісання песняў у бібліятэцы (госць — саліст гэта групы Уладзімір Пугач).
- Альмаматары, якія прыйшлі ў Беларусь: Лёва і Шура з Бі-2, Барыс Маісееў, Сярога, Алёна Свірыдава, Анастасія Стоцкая і Юрый Антонаў (госць — Барыс Маісееў).
- Навагодні тост ад доктара Дзмітрыя Сайкова з пародыяй на песню «Let’s Get It Started» групы «The Black Eyed Peas».
- Спявак Аляксандр Саладуха (госць — Аляксандр Саладуха).
- Удзельнікі «Еўрабачання-2010» з Беларусі — група «3+2» з пародыяй на песню «Buterflies».
- Тэлеперадача «Што? Дзе? Калі?», у якой бралі ўдзел беларускія знакамітасці. Пародыя на Аляксандра Саладуху, Ірыну Дарафееву і іншых.
- Дуэт Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай з песняй «Завіруха» (госці — Аляксандр Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская).
- Навагодні конкурс дзіцячай самадзейнасці. Пародыя на песню «Take Me Out» групы «Franz Ferdinand» (госці — Анатоль Ярмоленка, яго дачка Алеся і яго ўнук Анатоль)
- «Ранішняя раніца» — мікс з ранішніх шоу. Пародыя на Святлану Бароўскую, Люсю Лушчык, Яўгенія Булку і іншых (госць — Святлана Бароўская).
- Ларыса Грыбалёва, Аляксандр Глеб, Анжаліка Агурбаш, Руслан Аляхно са сваімі моднымі трэндамі (госць — Ларыса Грыбалёва, Анжаліка Агурбаш і Руслан Аляхно).
- Група «Песняры» ў поўным складзе (госці — Ігар Пяня і Валерый Дайнэка былі ў студыі, але не запрошаны)