Ляпіс Трубяцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ляпіс Трубяцкой)
Ляпіс Трубяцкі
Сяргей Міхалок. Канцэрт у клубе «Б1 Maximum»
Сяргей Міхалок. Канцэрт у клубе «Б1 Maximum»
Асноўная інфармацыя
Жанры
Гады 19902014, з 2022
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень руская, беларуская, польская, англійская
Лэйблы West Records
Склад Сяргей Міхалок, Павел Булатнікаў, Руслан Уладыка, Дзяніс Стурчанка, Павел Кузюковіч, Іван Галушка, Аляксандр Старажук
Былыя
ўдзельнікі
Аляксандр Ролаў, Ягор Дрындзін, Уладзімір Елкін, Анатоль Зіневіч, Алег Ладо, Юрый Задзіран, Валерый Башкоў, Дзмітрый Свірыдовіч, Віталь Драздоў, Аляксей Зайцаў, Аляксей Любавін
lyapis.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ляпіс Трубяцкі»[1], або Ля́пис Трубецко́й — беларускі рок-гурт.

Гісторыя гурта[правіць | правіць зыходнік]

1990—1995[правіць | правіць зыходнік]

Гурт утварыўся ў лютым 1990 года. Даў свой першы канцэрт на фэсце «Тры колеры» ў Мінску. Лідарам ад самага пачатку стаў студэнт Інстытуту культуры Сяргей Міхалок. Іншымі ўдзельнікамі першага складу былі бас-гітарыст калектыву Дзмітрый Свірыдовіч, гітарыст Руслан Уладыка і ўдарнік Аляксей Любавін.

Удзельнікі гурта «Ляпіс Трубяцкой» збіраліся ў той час пераважна на канцэртах. Пераход групы ад «віртуальнага» існавання да «рэальнага» адбыўся пасля першага сур’ёзнага выступу групы на «Фэсце музычных меншасцей» у Доме настаўніка ў Мінску.

Яўген Калмыкаў (будучы дырэктар калектыву) стаў першым чалавекам, які прапанаваў музыкантам ганарар за сольнае выступленне (таксама першае) у 1994 на піўным шоу ў кавярні «Время» («Час») у ДК Мінскага трактарнага завода. Прыкладна ў гэты час адбыўся і першы тур гурта па Беларусі (на аўтобусе) у межах «Next Stop New Life», у якім гледачам прадстаўлялася сумесная з тэатрам «Бамбукі» (кіраўнік — Сяргей Міхалок) рок-опера «Заваёва космасу».

Затым у 1994 «Ляпіс Трубяцкой» улетку прыняў удзел у фэсце «КГ. Сердитый праздник», які праходзіў у мінскім Палацы спорту з удзелам расіян: «Чайф», «Два самолёта», «Чуфелла марзуфелла» і іншых. Крыху пазней музыкі апынуліся на прыдуманым мастаком Васілём Пачыцкім фэсце «Неизвестное кино Гагарина» («Невядомае кіно Гагарына»), дзе таксама выступалі «Зартипо» і «Хламкин едет в Израил». Поспех канцэрту навёў на думку аб выпуску касеты. У выніку быў зроблены запіс выступу ў «Альтэрнатыўным тэатры» падчас «Рок-абанемента», які выйшаў у Беларусі ў 1995 годзе пад назвай «Любови капец» (не блытаць са зборнікам 1998).

Першы тыраж касеты склаў каля 100 штук, з якіх прададзена было толькі дваццаць (пазней, на хвалі поспеху «Ранетого сердца», яна была перавыдадзена). Але кожны ўсё яшчэ займаўся сваімі справамі: Яўген Калмыкаў працаваў у аб’яднанні «Клубный стиль», Сяргей Міхалок курыраваў клуб «Аддис-Абеба» і кіраваў тэатрам «Бамбукі» (усе акцёры — мужчыны, па аналогіі з японскім тэатрам «кабукі»). Склад быў той самы, хіба што бас-гітарысты часта змяняліся (Алег «Паганіні» Усціновіч, Алег Ладо).

1996—1997[правіць | правіць зыходнік]

Усё рэзка змянілася ў 1996 пасля канцэрту ў «Палацы шахмат і шашак». Менавіта там іх заўважыў кіраўнік «Комплексбанка» Яўген Краўцоў. Ён прапанаваў зрабіць запіс на сваёй студыі «Mezzo Forte». Прыкладна ў гэты час групу ўзмацнілі Ягор Дрындзін (труба), Віталь Драздоў (скрыпка, вакал), Павел Кузюковіч (вальторна) і Аляксандр Ролаў (гітара, сышоў праз паўгода). Вынікам стаў альбом «Ранетое сердце», афіцыйна прадстаўлены 21 чэрвеня 1996 года на «Свяце музыкі» ў мінскім парку Горкага. Продажы «Ранетого сердца» білі ўсе беларускія рэкорды. Па розных ацэнках (касеты выдавалі ўсе хто хацеў, і дакладнай лічбы ніхто не ведае) тыраж склаў ад 20 да 30 тысяч асобнікаў.

Апафеозам узлёту стала трэцяя цырымонія ўручэння беларускіх музычных узнагарод «Рок-каранацыя-96». «Ляпісу Трубяцкому» дасталіся тры ўзнагароды з чатырох магчымых. «Лепшы аўтар тэкстаў года» (узнагарода падзеленая з Касяй Камоцкай з гурта «Новае Неба»), «Альбом года» і «Лепшы гурт года» (так званая «Вялікая карона», што азначала, што «Ляпіс Трубяцкой» зараз — «рок-кароль»). У тым жа 1996 годзе, Васіль Шугалей адвёз касету гурта ў Маскву, дзе да яе выявілі пэўную зацікаўленасць у «Тон студии Союз» (філіял «Союз»'у, які займаецца падрыхтоўкай праектаў да продажу іншым фірмам). Аднак за наступны год быў выдадзены толькі канцэртны запіс з прэзентацыі праграмы «Смяротнае вяселле».

1998[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1998 у Маскве выходзіць запісаны яшчэ ў 1997 «Ты кинула» з паловай старых і паловай новых песень. Падчас яго запісу з калектыву сыходзяць Алег Ладо і Віталь Драздоў. Першага спачатку ў якасці сесійнага музыканта замяняе Валерый Башкоў, але трохі пазней вяртаецца бас-гітарыст першага складу Дзмітрый Свірыдовіч. На месца Драздова прыходзіць другі вакаліст Павел Булатнікаў (былы ўдзельнік менскага дуэту «Ліцэй»). У канцы года беларускім рэжысёрскім тандэмам «Bolek & Lolek» (М. Тымінько і А. Церахаў) здымаецца першы ў гісторыі гурта відэакліп — «Ау». Ён быў зроблены аматарскім чынам: з размаляваных на камп’ютары ўручную фотаздымкаў музыкантаў гурта.

Альбом «Ты кинула» прыносіць групе неверагодны поспех у Расіі і краінах СНД. У вясну «Ляпіс Трубяцкой» здзяйсняе першыя за паўтары гады гастролі па Беларусі.

У канцы 1998 года выйшаў альбом рэміксаў песень гурта «Ляпис-Дэнс», да стварэння якога самі музыкі не мелі ніякага дачынення, а ў жніўні па ініцыятыве Яўгена Краўцова быў выпушчаны зборнік «архіўных» запісаў гурта «Любови капец». Хітом робіцца запісаная ў 1996 для «Ранетого сердца» версія песні Алега Квашы «Зялёнавокае таксі», якая, у той жа час, ператвараецца ў падставу для скандалу, узнятага аўтарам песні напачатку 1999.

1999—2000[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 1998 года пачынаецца падрыхтоўка матэрыялу для новага альбому. Альбом «Красота» выходзіць 12 мая 1999[2], і музыкі зноў пачынаюць актыўную гастрольную дзейнасць, значнае месца ў якой займае ўдзел у непалітычнай частцы туру «Так!» у верасні-кастрычніку. Увосень пачынаецца падрыхтоўка новага матэрыялу. Першая песня «Вінаградная лаза» запісваецца ў Мінску на студыі «Mezzo Forte» ў верасні і зводзіцца ў Францыі англійскім прадзюсарам Віктарам Пендлберы.

Напачатку 2000 года студыя «Союз» перавыдала прыналежны ёй альбом «Красота» пад назвай «Всем девчонкам нравится…». У перавыданне ўвайшлі тры новыя песні — «Любовь повернулась ко мне задом» («Каханне павярнулася да мяне задам»), «Крошка моя» («Лялечка мая»; кавер-версія хіту «Руки вверх!») і «Виноградная лоза» («Вінаградная лаза»). У гэты ж час выходзіць музычны фільм пра гурт «Усім дзяўчынкам падабаецца…». На гэтым супрацоўніцтва з «Союзам» на той момант скончылася.

У студзені 2000 у Мінску на студыі Беларускага тэлебачання запісваецца новы альбом назвай «Тяжкий». Падчас запісу дыску ў якасці запрошанага музыкі з’яўляецца Іван Галушка (трамбон), які праз некалькі месяцаў уліваецца ў склад гурта ў якасці трэцяга ўдзельніка духавое секцыі (Я. Дрындзін — труба, П. Кузюковіч — трамбон). «Ляпісы» падпісваюць кантракт з расійскай рэкард-кампаніяй «Real Records», якая 15 мая таго ж года выпускае іх новы альбом. Дыск выклікаў неадназначную рэакцыю. Праграмныя дырэктары маскоўскіх радыёстанцый вельмі неахвотна бралі ў свой эфір песні з «Тяжкага», MTV і ОРТ адмаўляліся круціць кліпы «Спорт мінуў», «Дружбак» і «Па алеях» (зняты з удзелам комік-трупы «Маскі-шоу»). Затое Арцемій Троіцкі назваў «Тяжкий» «лепшым, што было выдадзена ў Расіі ў 2000 годзе».

2001—2002[правіць | правіць зыходнік]

Першым сінглам з наступнага альбому стала песня «Галубы». Ролік, рэжысёрам якога стаў Ігар Пашкевіч (ён жа экранізаваў у 1999 «Яблыні»), здымаўся ў пачатку студзеня ў Мінску на Мінскім веласіпедным заводзе. Кліп быў узяты ў эксклюзіў MTV і ў сакавіку 2001 стаў самым ратуемым на гэтым канале відэаролікам.

У сакавіку таго ж года музыкі гурта «Ляпіс Трубяцкой» сталі ініцыятарамі стварэння творчага аб’яднання «Дзеці Сонца». Мэта аб’яднання — прапагандаваць пазітыўную вясёлую музыку, незалежна ад таго, хто яе выконвае — прызнаныя зоркі ці таленавітыя пачаткоўцы. У мэтах прасоўвання гэтай ідэі быў створаны аднайменны рэкорд-лэйбл «Дзеці Сонца», стылявыя прыярытэты якога — ска, рэгі, рага, «цыганшчына» і іншая «сонечная музыка». Да канца года выйшла два дыска[2]. У творчае аб’яднанне «Дзеці сонца» увайшлі: «Ляпіс Трубяцкой», «Zdob și Zdub», «ТТ-34», «Крамбамбуля», «Мантана», «Саша i Сирожа», «Піва ўдваіх».

Улетку 2001 быў зняты кліп на песню «Сочы», якая, як і «Галубы», мела вялікі поспех. У верасні выйшаў альбом «Юность» — самая паспяховы дыск ад часоў «Красоты».

Паміж тым напачатку 2001 года на змену Дзмітрыю Свірыдовічу прыйшоў Аляксей Зайцаў (бас-гітара), а праз год групу пакінуў яшчэ адзін удзельнік першага складу — Аляксей Любавін (ударныя). Месца за барабанамі заняў Аляксандр Старажук.

2003—2005[правіць | правіць зыходнік]

Першыя чарнавыя запісы для новага альбому зрабілі ў восені 2002, пасля чаго ў студзені 2003 з’ездзілі ў Кіеў да Яўгена Ступкі. Дзве песні з шасці запісаных увайшлі ў эксперыментальны самотнік «Чырвоны кальсоны» (май 2003), куды таксама ўвайшла вялікая колькасць рэміксаў ад сяброў гурта.

Падчас запісу Аляксея Зайцава на бас-гітары замяняе Уладзімір Эгліціс з гурта Карла Хламкіна. Прыкладна ў той самы час калектыў пакідае Ягор Дрындзін. Трубачом робіцца валтарніст Павел Кузюковіч[3].

Вынікам амаль гадавое працы стаў альбом «Золотые яйцы» (красавік 2004), гучанне якога было прыкметна больш «незалежным», з досыць моцным уплывам ска і рэггі. Да часу яго выпуску было знята два відэакліпы. Першы, на песню «Раінька», стаў самай няўдалай працай Ігара Пашкевіча. Другі, выкананы ў тэхніцы пластылінавае анімацыі знялі браты Сідарукі.

Да выхаду альбому Сяргей Міхалок мяняе свае вонкавае аблічча. У жніўні 2004 з’явілася відэа на песню «Почтальоны», знятае амерыканскім рэжысёрам Кевінам Джэксанам. Самае дарагое і, мусіць, самае няўдалае відэа гурта.

2006—2007[правіць | правіць зыходнік]

У 20042006 гадах «Ляпіс Трубяцкой» актыўна займаўся саўндтрэкамі. Каманда запісала музыку да серыяла «Мужчыны не плачуць» і фільму «Апошні забой» (абодва знятыя расійскім рэжысёрам Сяргеем Бабровым). Вынікам стаў зборны альбом «Мужчины не плачут. Музыка для кино», большасць песень якога былі запісаны ў фармаце напаўакустычнага бэнду з акардэонам. Ён выйшаў у сакавіку 2006.

Разам з тым яшчэ ўлетку 2005 калектыў пачаў працу над сваім чарговым дыскам. Першыя новыя песні («Андрюша», «Харэ») былі прадстаўлены слухачам яшчэ да студыйнага запісу на фэстах «Нашэсце» ў Казахстане і Расіі.

У першай палове 2006 у гурт вярнуўся адзін з заснавальнікаў калектыву — бас-гітарыст Дзмітрый Свірыдовіч (праўда, яму ізноў прыйшлося сысці ў канцы 2006, і тады яго замяніў Дзяніс Стурчанка). Трыумфальным можна назваць выступ «Ляпісаў» на «Таўрыйскіх гульнях» у маі 2006, дзе група выканала амаль усе свае хіты, а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.

На працягу 2006 гурт шукаў саўндпрадзюсара для запісу новага матэрыялу, каб нарэшце ў поўнай меры рэалізаваць свае ска-панкавыя мары. Новым саўндпрадзюсарам стаў Віталь Цялезін («Океан Ельзи», «Братья Гримм» і іншыя). Альбом быў запісаны ў Кіеве з восені 2006 па вясну 2007. Першым паўнавартасным сінглам з яго стала песня «Харэ», з трэш-кліпам ад рэжысёра і акцёра Уладзіміра Япіфанцава, які быў запушчаны ў пачатку 2007. Але галоўнай ударнай сілай альбому стала песня «Капітал» з апакаліптычным відэакліпам Аляксея Церахава (суаўтар кліпаў «Ау» і «Розочка»), прэм’ера якога адбылася ў Інтэрнэце. За першы месяц ролік прагледзелі каля 100 тысяч чалавек. Альбом «Капитал» выйшаў у канцы красавіка 2007 і стаў новым вітком у творчасці калектывур[4]. Яго расійская прэзентацыя адбылася 1 мая ў Маскве, украінская — 17 мая ў Кіеве, а беларусы змаглі ўбачыць новую праграму 2 чэрвеня ў Бабруйску.

2008—2009[правіць | правіць зыходнік]

На цырымоніі ўручэння прэмій «Гукавая дарожка — 2008» у Маскве калектыў перамог адразу ў дзвюх намінацыях: «Рок» і «Гурт года».

«Ляпісы» ўпершыню патрапілі ў лік сушукальнікаў прэміі «Гукавая дарожка» (яна ж — «ZD Awards»), прычым адразу ў трох катэгорыях: «Рок», «Гурт года» і «Альбом года». Канкурэнтамі «Ляпісаў» былі: Земфіра, «Мумій Троль», «Акварыум», «Бі-2», «Горад 312», «Бумбокс», «Noize MC», «Quest Pistols» і нават Дзіма Білан (у намінацыі «Альбом года»). «Ляпісы» атрымалі дзве статуэткі, як лепшы гурт і лепшы рок-праект года.

7 сакавіка 2009 года ў маскоўскім спарткомплексе «Алімпійскі» мінула другая цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Чартавы тузін. Топ 13» («Чартова дюжина. Топ 13»). Гэтая прэмія лічыцца галоўнай узнагародай у вобласці рускай рок-музыкі. Беларускі гурт «Ляпис Трубецкой» другі раз запар патрапіў у лік пераможцаў «Чартавага тузіну». Год назад «Ляпісы» атрымалі прэмію за кліп «Капітал», зняты рэжысёрам Аляксеем Церахавым. У 2009 годзе яны зноў патрапілі ў намінацыю «Відэакліп» — і зноў з ролікам Церахава «Огоньки».

У пачатку сакавіка 2009 года пачаўся маштабны тур па Беларусі. Цэнтральны канцэрт беларускага туру адбыўся 9 сакавіка ў Палацы спорту ў Мінску ў прысутнасці каля 9000 гледачоў. Акрамя гэтага чакаюцца выступы ў Брэсце, Гродна, Магілёве, Гомелі, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску.

14 сакавіка 2009 года ў Маладзечне прайшла 13-я цырымонія ўзнагароджання лепшых беларускіх музыкантаў «Рок-каранацыя». Крыштальныя кароны ўручаныя ў дзевяці намінацыях. Тры з іх дасталіся гурту «Ляпіс Трубяцкой»: «Песня года» («Зорачкі»), «Альбом года» («Manifest») і вялікая рок-карона — «Гурт года».

У жніўні 2009 года гурт прыняў удзел у фестывалі «Be Free», арганізаваным Еўрарадыё ў Чарнігаве (Украіна), пад бела-чырвона-белым сцягам выступіў разам з Воплі Відоплясова, Hair Peace Salon і многімі іншымі беларускімі і ўкраінскімі рок-музыкамі.[5][6][7][8][9]

2022[правіць | правіць зыходнік]

Гурт аднавіў канцэртную дзейнасць у 2022 годзе на фоне ўварвання Расіі ва Украіну. Было абвешчана аб дабрачынным еўрапейскім туры ў падтрымку Украіны.[10]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Арыгінальная назва Па-беларуску
1995 Любови капец! — Live '95 Каханню капец! — Live '95
1996 Ранетое сердце Параненае сэрца
1997 Смяротнае вяселле Смяротнае вяселле
1998 Ты кинула Ты кінула
1998 Любови капец: архивные записи 1992—1995 Каханню капец: архіўныя запісы 1992—1995
1999 Красота Прыгажосць
1999 Ляписденс Ляпісдэнс
2000 Всем девчонкам нравится Усім дзяўчатам падабаецца
2000 Тяжкий Цяжкі
2001 Юность Юнацтва
2001 Ляписденс-2 Ляпісдэнс-2
2003 Чырвоны кальсоны (макси-сингл) Чырвоныя споднікі
2004 Золотые яйцы Залатыя яйкі
2004 Аргентина Аргенціна
2006 Мужчины не плачут. Музыка для кино Мужчыны не плачуць. Музыка для кіно
2007 Капитал Капітал
2008 Manifest Маніфест
2009 Культпросвет Культпрасвет
2011 Весёлые картинки Вясёлыя малюнкі
2012 Рабкор Рабкор
2014 Матрёшка Матрошка

Відэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 — «Ау»
  • 1998 — «В платье белом»
  • 1998 — «Кинула»
  • 1999 — «Кинула» (feat. «Дискотека Авария»)
  • 1999 — «Розочка»
  • 1999 — «Яблони»
  • 2000 — «Дружбан» (Версія 1 — ад канца да пачатку)
  • 2000 — «Дружбан» (Версія 2 — нармальная)
  • 2000 — «Спорт прошел»
  • 2000 — «НЛО» (намаляваны Аляксеем Хацкевічам)
  • 2000 — «По аллеям» (пры ўдзеле Маскі-шоу)
  • 2001 — «Голуби»
  • 2001 — «Любовь повернулась ко мне задом» (feat. KARAPUZIKEE)
  • 2001 — «Сочи»
  • 2001 — «Некрасавица»
  • 2002 — «Юность»
  • 2002 — «Гоп-хип-хоп (рэмікс)» (feat. «Саша и Сирожа»)
  • 2003 — «Ласточки»
  • 2003 — «Раинька»
  • 2004 — «Золотые яйцы»
  • 2004 — «Почтальоны»
  • 2006 — «Андрюша»
  • 2006 — «Саяны»
  • 2006 — «Харе»
  • 2006 — «Олені» (feat. TIK)
  • 2007 — «Капитал» (версія 1 — гурт грае ў гаражы)
  • 2007 — «Капитал» (версія 2 — мультыплікацыя)
  • 2008 — «Керчь-2»
  • 2008 — «Жлоб»
  • 2008 — «Манифест»
  • 2008 — «Огоньки»
  • 2009 — «Belarus Freedom»
  • 2009 — «Зорачкі» (праект OpenSpace.ru)
  • 2009 — «Буревестник»
  • 2009 — «Светлячки»
  • 2010 — «Пульс эпохи»
  • 2010 — «Купляй беларускае» (праект Adnak.by)
  • 2010 — «Болт» (feat. Noize MC) (аўтар — Аляксей Церахаў)
  • 2010 — «Африка» (кавер на песню гурту «Комитет охраны тепла»)
  • 2011 — «Я верю» (версія 1 — аўтар Аляксей Церахаў)
  • 2011 — «Я верю» (версія 2 — аўтар Аляксандр Сцекаленка)
  • 2013 — «Месяц»
  • 2014 — «Матрёшка»
  • 2014 — «Воины света»

Зноскі

  1. Ляпіс — Трубяцкой ці Трубяцкі? (каментар мовазнаўцы) Архівавана 7 снежня 2013. — tuzin.fm, 19.11.2013
  2. а б "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета [руская] (18). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-15. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). "Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года". Музыкальная газета [руская] (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  4. Будкін, Сяргей. Сяргей Міхалок: "Прысьпеў час казаць па-іншаму" . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (23 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  5. БелаПАН. Наибольшее количество зрителей на фестивале Be Free в Чернигове собрала группа "Ляпис Трубецкой" (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (24 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 16 November 2018.
  6. Беларусский фестиваль Be Free в Чернигове. ВК. Праверана 16 лістапада 2018.
  7. «Воплі Відоплясова» выступали под бело-красно-белым флагом (Фото)(недаступная спасылка). Хартыя'97. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 16 лістапада 2018.
  8. «Воплі (руск.)(недаступная спасылка). library.by. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018. Праверана 16 лістапада 2018.
  9. Яр, Маша. Вопли Видоплясова на Be Free учили белорусский язык (Фоторепортаж) (23 жніўня 2009).
  10. «Ляпис Трубецкой» даст благотворительные концерты в Вильнюсе, Риге и Таллинне (руск.) (31 сакавіка 2022). Праверана 16 красавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]