Аснежыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Аснежыцы)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Аснежыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Аўтамабільны код
1
Аснежыцы на карце Беларусі ±
Аснежыцы (Беларусь)
Аснежыцы
Аснежыцы (Брэсцкая вобласць)
Аснежыцы

Асне́жыцы[1] (трансліт.: Asniežycy, руск.: Оснежицы) — аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета.

Аграгарадок знаходзіцца за 18 км ад г. Пінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • XVI ст. — паселішча належала маёнтку Даўгердзішкі Завішы, што адзначана ў прывілеі каралевы Боны ад 1524 г.
  • 1557 г. — Аснежыцы пераходзяць ад Крыштава і Яна Завішы Макару Марціновічу.
  • 1592 г. — вёскай валодае Ежы Карэнгі.
  • XVII — канец XVIII ст. — у вёсцы гаспадараць пінскія езуіты, якіх змяніў гарадскі суддзя Адам Скірмунт, які атрымаў Аснежыцы па прывілеі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
  • XIX ст. — вёску складалі два паселішчы (у адным з іх знаходзілася 36 двароў, у другім — 16).
  • Пачатак XX ст. — дзейнічала народнае вучылішча, ператворанае ў міжваенны перыяд у трохкласную пачатковую школу.
  • 3 чэрвеня 1957 г. — створаны Аснежыцкі сельсавет
  • З 1970-х гг. — вёска забудоўваецца паводле праекта БелНДІдзіпрасельбуд (архітэктар Н. Нядзелька, інжынер В. Хандохін), фарміруецца архітэктурнае аблічча пасёлка гарадскога тыпу.
  • 1998 г. — у вёсцы налічвалася 375 гаспадарак, 1185 жыхароў.
  • 29 лютага 2008 г. — вёска Аснежыцы ператворана ў аграгарадок[2].
  • 29 снежня 2010 г. — да аграгарадка далучаны пасёлак Дружны[3].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Аснежыцах працуе сярэдняя школа і яслі-сад.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына:

  • Сядзібна-паркавы ансамбль Пясэчна.

Сядзібна-паркавы ансамбль Пясэчна[4][правіць | правіць зыходнік]

Сядзібна-паркавы ансамбль Пясэчна на малюнку Н. Орды, 1864

Размяшчаўся на захад ад аг. Аснежыцы. У XVIII ст. з'яўляўся буйным маёнткам на Палессі, гаспадарамі якога былі князі Друцкія-Любецкія. Пасля Друцкіх-Любецкіх маёнтак Пясэчна з фальваркам Заполле перайшоў па жаночай лініі да графаў Пуслоўскіх як пасаг князёўны Юзафіны Друцкай-Любецкай, якая выйшла замуж за графа Войцеха Пуслоўскага (герб «Шэліга»). Войцех завяшчаў Пясэчна з Заполлем сыну Вандаліну, дачка якога ў 1872 г. выйшла замуж за графа Адама Бройль-Плятэра і прынесла Пясэчна і Заполле ў якасці пасагу ў спадчыну мужа. З гэтага часу і да 1939 г. Пясэчна належала графам Плятэрам. Апошнім гаспадаром Пясэчны з фальваркамі Заполле і Добрая Воля быў сын Адама і Генавефы граф Стафан Марыян Вандалін Бройль-Плятэр (1873—1951), жанаты з Ірэнай Галінскай (1888—1962).

Да Першай сусветнай вайны ў Пясэчна існаваў класічны двухпавярховы палац. У 1864 г. тут гасцяваў Напалеон Орда, які намаляваў палац. Палац у плане меў форму выцягнутага прамавугольніка з порцікам на шасці калонах па цэнтры. Пра ўнутраны выгляд палаца нічога не вядома. Палац абкружаў вялікі пейзажны парк.

Пад час Першай сусветнай вайны Пясэчна трапіла ў паласу фронту. У выніку ваенных дзеянняў Пясэчанскі палац быў цалкам знішчаны. Частка рэчаў палаца была ўратавана і вывезена. У 1920—1930-я гг., пасля таго, як палац у Пясэчне быў поўнасцю знішчаны, рэзідэнцыя Плятэраў была перанесена ў суведні фальварак Заполле. Сёння захавалася толькі высокая круглая мураваная калона.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Асне́жычы
  2. Решение Пинского районного Совета депутатов от 29.02.2008 N 11-01 "О преобразовании сельских населенных пунктов Пинского района в агрогородки"
  3. Решение Пинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2010 г. № 05-10 Об упразднении сельского населенного пункта Дружный (руск.) 
  4. Несцярчук, Л.М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Мінск, 2002. — С. 266—267.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]