Уладзімір Антонавіч Ралько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Антонавіч Ралько
Нараджэнне 30 ліпеня 1922(1922-07-30)
Смерць 29 лістапада 2006(2006-11-29) (84 гады)
Месца пахавання
Партыя
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат» медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За працоўную доблесць» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Уладзімір Антонавіч Ралько́[1] (30 ліпеня 1922, вёска Падарэссе, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 29 лістапада 2006) — гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня калгаса «Аснежыцкі» (1950—1992)[1], удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 годзе быў залічаны курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча. У 1942 годзе навучаўся на курсах малодшых афіцэраў і ў якасці стрэлка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка быў накіраваны ў дзеючую армію.

Ваяваў на фронце з 1942 года ў якасці стралка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У пачатку лета 1942 года пры выкананні баявога задання быў збіты над Крымам. Увесь экіпаж трапіў у палон. У. А. Ралько быў кантужаны і разам з іншымі членамі экіпажа апынуўся ў лагеры ў Ровенскай вобласці. Пасля яму ўдалося з лагера збегчы. У чэрвені 1942 года стаў байцом партызанскага атрада Каржа. Быў прызначаны кулямётчыкам, затым — камандзірам аддзялення, узвода. У верасні 1942 года стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі партызанскага атрада. У баях адрозніваўся смелымі рашучымі дзеяннямі. Удзельнічаў у дзясятках партызанскіх баёў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1958 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзіміру Антонавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1976 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзімір Антонавіч узнагароджаны ордэнам Леніна і другім залатым медалём «Серп і Молат». Стаў двойчы Героем Сацыялістычнай Працы.

Член КПСС з 1950 года. Член Брэсцкага абкама КПБ і ЦК КПБ, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1963), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970, 1974—1984). Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1985—1990 гадах[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Всего достигнешь, если любишь труд. — Мн., 1966.
  • Оснежский поиск. — Мн., 1979.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]