Бакачы (Мядзельскі раён)
Вёска
Бакачы
|
Бакачы́[1] (трансліт.: Bakačy, руск.: Бокачи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1868 г. вёска Габскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 10 двароў, 69 жыхароў. У 1904 г. вёска (107 жыхароў) і ваколіца (59 жыхароў) Жоснянскай воласці Вілейскага павета. З 1901 у вёсцы працавала школа граматы. У 1921 г. вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 45 двароў і 215 жыхароў. У 1931 г. 47 двароў і 211 жыхароў[2]. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей.
У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Маладая гвардыя». З 1961 вёска знаходзіўся ў складзе калгасу імя Суворава (цэнтр — вёска Дзягілі), які 30.06.1992 г. рэарганізаваны ў падсобную гаспадарку «Дзягілі» Мінскага маторнага завода.
29 верасня 2006 года Дзягільскі сельсавет быў скасаваны, і Бакачы ўвайшлі ў склад Слабадскога сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 130 жыхароў (1960)
- 31 двор, 58 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. №245 "Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района" (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bakacze, wieś, powiat wilejski, gmina Żośno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 69.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх