Вайцяхова (Мядзельскі раён)
Вёска
Вайцяхова
|
Вайцяхо́ва[1] (трансліт.: Vajciachova, руск.: Войтехово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дзягільскага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1904 г. засценак Жоснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 21 жыхар. У 1921 г. засценак у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 6 двароў, 28 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У цяперашні час вёска ў складзе Слабацкога сельсавета. У 1949 г. сяляне ўступілі ў калгас імя Чапаева (цэнтр — вёска Пугачы). З 1961 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Суворава (цэнтр — вёска Дзягілі), з 30.06.1992 г. — дапаможнай гаспадаркі «Дзягілі» Мінскага маторнага завода.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 5 двароў, 20 жыхароў (1931)[3]
- 21 жыхар (1960)
- 4 двары, 10 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. №245 "Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района" (руск.)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wojciechowo, zaścianek, powiat wilejski, gmina Gaby // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 742.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх