Перайсці да зместу

Канстанцінава (Слабадскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Канстанцінава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
2 чалавекі (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222392
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240845041
Канстанцінава на карце Беларусі ±
Канстанцінава (Слабадскі сельсавет) (Беларусь)
Канстанцінава (Слабадскі сельсавет)
Канстанцінава (Слабадскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Канстанцінава (Слабадскі сельсавет)

Канстанці́нава[1] (трансліт.: Kanstancinava, руск.: Константиново) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

У 1904 годзе на месцы вёскі быў засценак Жоснянскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 80 жыхароў. Тут была школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 7 хлопчыкаў. У 1921 годзе вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 19 двароў, 104 жыхары. У 1931 годзе ― 24 двары, 104 жыхары[2]. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1940 годзе ў вёсцы 32 двары, 155 жыхароў. У студзені-ліпені 1944 года ў вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага. Жыхары вёскі, браты А. В. і Ф. В. Валасевіч рамантавалі зброю партызан, рабілі памятныя медалі для партызан, якія вызначыліся ў баях.

У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас імя Молатава. З 9 красавіка 1954 года вёска — цэнтр калгаса «1 Мая».

У 2010-х гадах са звычайнай хаты зроблена каталіцкая капліца, якая ўваходзіць у Мядзельскую парафію. Імшы цэлебруюцца зазвычай а 11 гадзіне ў нядзелю праз кожны тыдзень мядзельскімі святарамі. Капліцу наведвае нямала каталікоў з Канстанцінава і навакольных вёсак.

Раней на Мядзельшчыне некаторыя населеныя пункты называліся распеўней за цяперашняе і мелі канчатак «а» — Мядзела, Нарочча, Свіра, Княгініна. Пазней іх сталі афіцыйна пісаць як у польскай або рускай мовах, але мясцовыя жыхары Канстанцінава дагэтуль кажуць словы і нават імёны з канчаткам «а» — Мядзела, Паўла. Назву сваёй вёскі вымаўляць цвярдзей ― Канстантынава.

  • 125 жыхароў (1960)
  • 80 двароў, 198 жыхароў (1997)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы размешчаны адміністрацыйны будынак калгасу, жывёлагадоўчая ферма, рамонтныя майстэрні, сталовая, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, каталіцкая капліца Маці Божай Шкаплернай.

Раней былі клуб, магазін, базавая школа і дзіцячы сад.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Помнік 27 землякам з вёсак калгаса, якія загінулі ў Айчынную вайну (пастаўлены ў 1965 г.); мемарыяльны знак у гонар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага (пастаўлены ў 1975 г.).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44