Гулі (Мядзельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вёска
Гулі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
38
Насельніцтва
80 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240845016
Гулі на карце Беларусі ±
Гулі (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Гулі (Мядзельскі раён)
Гулі (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Гулі (Мядзельскі раён)

Гу́лі[1] (трансліт.: Huli, руск.: Гули) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1868 г. вёска Габскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 29 двароў, 217 жыхароў. У 1904 г. вёска ў складзе Жаснянскай воласці Вілейскага павета, 369 жыхароў. У 1921 г. вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 64 двары, 355 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. у вёсцы 92 двары, 359 жыхароў; створаны калгас «17 верасня» (ў 1949 г. адноўлены).

У сакавіку 1944 г. у баі з гітлераўцамі каля вёскі загінула кіраўнік падпольнай арганізацыі вёскі Ліпнікі Пастаўскага раёна, разведчыца партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава М. М. Асіненка. У 1969 г. на месцы яе гібелі пастаўлена стэла. 13 вяскоўцаў загінулі ў баях з ворагамі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 3 красавіка 1954 г. вёска ў складзе калгаса «17 верасня» (цэнтр — вёска Слабада).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 407 жыхароў, 83 двары (1938)[2]
  • 255 жыхароў (1960)
  • 38 двароў, 80 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]