Бадзені

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вёска
Бадзені
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
22
Насельніцтва
39 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240845004
Бадзені на карце Беларусі ±
Бадзені (Беларусь)
Бадзені
Бадзені (Мінская вобласць)
Бадзені

Бадзе́ні[1] (трансліт.: Badzieni, руск.: Бадени) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1770 годзе вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, 12 сем'яў. У 1868 г. у Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 10 двароў, 96 жыхароў. У 1904 г. налічвала 172 жыхароў, у 1908 г. — 205 жыхароў.

У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 38 двароў, 202 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 21.05.1951 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. У 1940 г. 38 двароў, 189 жыхароў. У 1948 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас імя Молатава. З 19.04.1954 г. вёска ў складзе калгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Зані).

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 158 жыхароў (1960)
  • 22 двары, 39 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе крама, ёсць жывёлагадоўчая ферма.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]