Беневічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Беневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 133 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231304
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236827011
Беневічы на карце Беларусі ±
Беневічы (Беларусь)
Беневічы
Беневічы (Гродзенская вобласць)
Беневічы

Бе́невічы[1] (трансліт.: Bienievičy, руск.: Беневичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, 120 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Нёман. Транспартныя сувязі па шашы Р11, якая праходзіць побач і вядзе з Гродна на Навагрудак.

Рэльеф раўнінны. За 1,3 км ад вёскі ў Нёман упадае рака Дзітва. З поўначы прылягае лясны масіў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. На паўночна-ўсходняй ускраіне знаходзіцца стаянка каменнага і бронзавага вякоў. Паблізу вёскі захаваўся таксама курганны могільнік, у якім 21 насып, 8 з іх доўгія.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]