Галынка (Гродзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Галынка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 74 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовыя індэксы
231724
Аўтамабільны код
4
СААТА
4220762021
Галынка на карце Беларусі ±
Галынка (Гродзенскі раён) (Беларусь)
Галынка (Гродзенскі раён)
Галынка (Гродзенскі раён) (Гродзенская вобласць)
Галынка (Гродзенскі раён)

Галы́нка[1] (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Гродна, за 1 км ад граніцы з Польшчай.

Галынка — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Галынка апынулася ў складзе Прусіі, з 1815 — у складзе Расійскай імперыі, у Аўгустоўскі павеце Аўгустоўскай, з 1867 Сувалкаўскай губерні Царства Польскага. Станам на 1827 у мястэчку было 57 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Галынка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства

У 1939 годзе Галынка ўвайшла ў БССР, у Сапоцкінскім раёне Беластоцкай, з 1944 — Гродзенскай вобласці. З 1959 года вёска ўваходзіць у склад Гродзенскага раёна. У 1940—1959 гадах цэнтр Галынкаўскага сельсавета. 1 жніўня 1966 года вёска перададзена з Гінавіцкага сельсавета ў Сапоцкінскі пассавет[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква, фота пачатку XX ст.

У Галынцы на каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік жыхарам мястэчка — ахвярам савецкай і нямецкай акупацыі 19391945[5].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква (1714; грэка-каталіцкая)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 376.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Hołynka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 116.
  5. Miescy pamiaci achwiarau kamunizmu u Biełarusi / Pod red. Anny Kaminsky. Lipsk: Fundacja Badań nad Dyktaturą SED, 2011. S. 278

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]