Дубраўка (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дубраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 30 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222422
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213834074
Дубраўка на карце Беларусі ±
Дубраўка (Вілейскі раён) (Беларусь)
Дубраўка (Вілейскі раён)
Дубраўка (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Дубраўка (Вілейскі раён)

Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 23 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 139 км ад Мінска, на аўтадарозе КумельшчынаЖары.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах вядома з XVII ст. У 1615 г. сяло ў маёнтку Сэрвач, у Ашмянскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, 20 валок. У 1756 г. вёска ў маёнтку Кастыкі Міхаіла Слізня, падканюшага ВКЛ; у 1765 г. ў маёнтку Сэрвач, уласнасць Э. Радзевіч, 14 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць І. Вазгірда, В. Козела. З 1820 г. ў маёнтку Латыгаль, уласнасць казны. У 1897 г. вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1908 г. мелася 340 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 г. ў БССР, з 4.12.1939 г. ў Вілейскай вобласці, з 15.1.1940 г. ў Крывіцкім раёне, з 12.10.1940 г. ў Сцешыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. У чэрвені 1949 г. створаны калгас імя І. Д. Чарняхоўскага. З 16.7.1954 г. ў Жарскім сельсавеце таго ж раёна Маладзечанскай, з 20.1.1960 Мінскай абласцей. З 25.12.1962 г. ў Вілейскім раёне.

З 1991 года ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Да 8 лютага 2010 года ў Жарскім сельсавеце. Затым да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 211 жыхароў, 22 двары.
  • 1897 год — 212 жыхароў, 37 двароў.
  • 1908 год — 357 жыхароў.
  • 1921 год — 363 жыхары, 69 двароў[4].
  • 1931 год — 393 жыхары, 96 двароў[5].
  • 1960 год — 348 жыхароў.
  • 1988 год — 119 жыхароў, 59 двароў.
  • 2008 год — 52 жыхары, 30 гаспадарак.
  • 2019 год — 30 чал.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]