Перайсці да зместу

Дудзінка (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Дудзінка, Крупскі раён)
Вёска
Дудзінка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 21 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222024
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230863061
Дудзінка (Беларусь)
Дудзінка
Дудзінка
Дудзінка (Мінская вобласць)
Дудзінка
Дудзінка

Дудзі́нка[1] (трансліт.: Dudzinka, руск.: Дудинка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.

вёска Дудзінка

Вёска знаходзіцца за 40 км на паўночны захад ад горада Крупкі, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна на лініі Брэст—Масква, за 145 км ад Мінска. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па аўтадарозе Слабада—Дудзінка[2].

У 1662 годзе згадваецца ў складзе Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ[3]. У канцы XVIII стагоддзя як вёска ў складзе Халопеніцкага графства Аршанскага павета. У 1777 годзе тут было 6 двароў, з’яўлялася ўласнасцю Л. Храптовіча. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні налічвалася 5 двароў і 56 жыхароў. Згодна з устаўной граматай маёнтка Халопенічы, у 1862 годзе ў вёсцы было 8 сялянскіх гаспадарак.

У сакавіку 1866 года жыхары вёскі на выкупным акце набылі зямельныя надзелы ў памешчыка А. Д. Лапо, уладальніка маёнтка Халопенічы. У 1897 годзе вёска знаходзілася ў Халопеніцкай воласці таго ж павета і губерні, мела 18 двароў і 119 жыхароў. У 1917 годзе — 20 двароў, 146 жыхароў.

З 20 жніўня 1924 года ў Грыцкавіцкім сельсавеце Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі. З 8 ліпеня 1931 года ў Крупскім раёне, з 12 лютага 1935 года — зноў у Халопеніцкім. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1926 годзе ў вёсцы налічвалася 29 двароў, 164 жыхары. У 1930 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Калініна. У студзені 1932 года налічвалася 31 гаспадарка. У 1941 годзе ў вёсцы было 47 двароў і 183 жыхары.

У Вялікую Айчынную вайну з 1 ліпеня 1941 года да 28 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 6 вяскоўцаў. З 1950 года ў калгасе «Чырвоны барацьбіт».

Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Слабадскога сельсавета[4], пасля ў Халопеніцкім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Крупскім раёне, у саўгасе «Халопенічы». У 1998 годзе — 33 гаспадаркі, 69 жыхароў, дзейнічала пачатковая школа. З 2001 года ў складзе РУСП «Эксперыментальная база „Эса“», працаваў магазін. З 30 снежня 2009 года ў Халопеніцкім сельсавеце[5].

  • Аб засяленні тутэйшых мясцін у старажытнасці сведчыць курганны могільнік (11 насыпаў)[6].
  • XIX стагоддзе: 1800 — 56 жыхароў, 5 двароў; 1897—119 жыхароў, 18 двароў.
  • XX стагоддзе: 1917—146 жыхароў, 20 двароў; 1926—164 жыхары, 29 двароў; 1941—183 жыхары, 47 двароў; 1960—232 жыхары; 1998 — 69 жыхароў, 33 гаспадаркі.
  • XXI стагоддзе: 2010 — 24 жыхары, 18 гаспадарак[7].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  3. LVIA, f. SA, b. 1
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0554-6.