Зарэчча (Акцябрскі раён)
Вёска
Зарэчча
|
Зарэ́чча[2] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 24 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 232 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ Арэса (прыток ракі Пціч).
Экалогія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Побач аўтадарога Чырвоная Слабада — Навасёлкі.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Забудова драўлянымі сялянскімі сядзібамі — уздоўж дарогі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Дуброва Нястанавіцкай сельскай грамады. Па стану на 1870 год — у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 6 двароў, 9 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1795 год — 5 двароў.
- 1858 год — 20 двароў, 154 жыхары.
- 1959 год — 29 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 8 двароў, 15 жыхароў.
- 2004 год — 7 двароў, 9 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх