Перайсці да зместу

Лебядзёўка (Жлобінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лебядзёўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
976 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218828051
Лебядзёўка на карце Беларусі ±
Лебядзёўка (Жлобінскі раён) (Беларусь)
Лебядзёўка (Жлобінскі раён)
Лебядзёўка (Жлобінскі раён) (Гомельская вобласць)
Лебядзёўка (Жлобінскі раён)

Лебядзёўка[1] (трансліт.: Liebiadzioŭka, руск.: Лебедёвка) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавета. Насельніцтва 976 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 106 км ад Гомеля.

На поўначы возера Лебядзёўка, на ўсходняй ускраіне рака Дняпро.

Паводле пісьмовых крыніца вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Граф Чарнышоў-Круглікаў валодаў у Жлобіне і ў вёсцы Лебядзёўка ў 1874 годзе 1319 дзесяцінамі зямлі, 2 корчмамі і паромам. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, у Лукаўскай воласці. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 годзе 578 дзесяцін зямлі, у фальварку 343 дзесяціны зямлі.

У 1922 годзе на базе фальварка быў створаны пасёлак Новы Свет (у наш час не існуе). У 1923 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1935 годзе арганізаваны калгас. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 года і чэрвені 1944 года акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 37 жыхароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Побач з вёскай, недалёка ад Дняпра, напачатку 1950-х пабудаваны Жлобінскі лінны завод. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Леніна. У складзе дапаможнай гаспадаркі раённага вытворчага аб'яднання «Сельгасхімія» (цэнтр — вёска Лукі). Размешчаныя аддзяленне сувязі, пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт. 22 снежня 2014 года большая частка вёскі ўключана ў склад горада Жлобін[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 22 декабря 2014 г. № 49 Об изменении границ города Жлобина, Лукского и Малевичского сельсоветов Жлобинского района Гомельской области
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.