Перайсці да зместу

Рэкта (Жлобінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рэкта
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
776 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
Рэкта (Беларусь)
Рэкта
Рэкта
Рэкта (Гомельская вобласць)
Рэкта
Рэкта

Рэ́кта[1] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — вёска ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавета. Насельніцтва 776 чал. (2004).

На думку М. Фасмера і А. Рогалева, назва Рэкта паходзіць ад слова ракатаць і азначае «шумная рака»[2][3].

На думку У. Тапарова, Рэкта — гідронім балцкага паходжання, ўзыходзіць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis[4].

На думку А. Сабалеўскага, назвы Рэкта, Рэхта роднасныя са ст.-іран. назвай ракі Rahā, ст.-інд. rasa «раса, паток», слав. роса, орошати, старажытнай назвай Волгі Ра[5].

Б. Махоцін назвы тыпу Рэкта звязвае са словам рака[6].

На думку А. Трубачова, і ў балцкай і ў славянскай назва арэха атрыманая шляхам словаўтварэння ад этымалагічна адной асновы, якая прадстаўлена ў літ. rišti «звязваць, развязваць» і слав. *rěšiti «(раз)вязаць». Гэта грунтуецца на тым, што плады ляснога арэха растуць звязкамі, гронкамі[7].

Знаходзіцца за 16 км на поўнач (за 17 км на паўночны захад[8]) ад горада Жлобін, за 6 км ад чыгуначнага раз’езда станцыі Лукскае (лінія Жлобін — Магілёў), за 100 км ад Гомеля.

На ўсходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагоддзя як сяло ў Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе фальварак, 270 дзесяцін зямлі. У 1924 годзе ў выніку парадкавання земляў фальварка былі створаны пасёлкі Зялёны Крыж і Лозкі (не існуюць). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны лётчык». Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 29 двароў, забілі 17 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінулі 97 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры). На франтах загінулі 36 жыхароў. З 30 красавіка 1948 года да снежня 1992 года цэнтр Ракцянскага сельсавета Жлобінскага раёна[9]. У 1962 годзе да вёскі далучаныя суседнія вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў. Цэнтр саўгаса «Рэкцянскі». Працуюць пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, крама. У 1986 годзе былі пабудаваныя цагляныя дамы на 55 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй тэрыторый у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У склад Рэкцянскага сельсавета ўваходзілі: да 1962 года вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў (у наш час не існуюць).

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 465.
  3. А. Ф. Рогалеў. Родныя назвы (тапанімія Жлобінскага раёна) // Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць. Гомель, 2009. С. 137-184.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
  5. А. И. Соболевский. Русско-скифские этюды. ИОРЯС, XXVII. 1924. С. 280.
  6. Б. А. Махотин. К живым истокам: Смоленщина в географических названиях. Смоленск, 1989.
  7. О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
  8. а б БелЭн 2001.
  9. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  10. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.