Мілевічы
(Пасля перасылкі з Вёска Мілевічы, Жыткавіцкі раён)
Вёска
Мілевічы
|
Міле́вічы[1] (трансліт.: Milievičy, руск.: Милевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана на правым беразе ракі Случ, за 16 км на поўнач ад Леніна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як вёска ў Новагарадскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 6 мая 1896 — 78 двароў, 614 жыхароў (310 ж.п., 304 м.п.)
- 1908 — сяло: 702 жыхары
- 1994 — вёска: 336 двароў, 962 жыхары
- 1999 — 320 двароў, 810 жыхароў[3]
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Іаана-Багаслаўская царква, пабудаваная ў 1801 годзе.
Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]
- Ленінская вуліца
- Набярэжная вуліца
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Алена Яфімавіч (нар. 1978) — педагог. Кандыдат гістарычных навук.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Стары́я Міле́вічы
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9. С. 503
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 370.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх