Новыя Залюцічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Новыя Залюцічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
136 м
Насельніцтва
227 чалавек (1994)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовы індэкс
247977
Аўтамабільны код
1
СААТА
3216824031
Новыя Залюцічы на карце Беларусі ±
Новыя Залюцічы (Беларусь)
Новыя Залюцічы
Новыя Залюцічы (Брэсцкая вобласць)
Новыя Залюцічы

Но́выя Залю́цічы[1] (трансліт.: Novyja Zaliucičy, руск.: Новые Залютичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на паўднёвы захад ад Новых Мілевічаў, за 9 км на паўночны ўсход ад вёска Наваленін, за 61 км на паўночны захад ад Жыткавіч. На поўдні, поўначы і захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе МікашэвічыСлуцк. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўначы далучаецца кароткая прамалінейная вуліца з завулкам. Забудова двухбаковая, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў пачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак, галоўным чынам з вёскі Залюцічы. У 1940 годзе 72 двары, 321 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. У савецкі час уваходзіла ў склад саўгаса Случ (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічалі пачатковая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт. Зараз толькі бібліятэка і клуб.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 г.: 72 двары, 321 жыхар
  • 2004 г.: 79 гаспадарак, 155 жыхароў

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паблізу вёскі возера Выдра.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]