Найда (вёска)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Найда)
Вёска
Найда
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 95 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247961
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216840046
Найда на карце Беларусі ±
Найда (вёска) (Беларусь)
Найда (вёска)
Найда (вёска) (Гомельская вобласць)
Найда (вёска)

Найда́[1] (трансліт.: Najda, руск.: Найда) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 19 км на паўднёвы ўсход ад Жыткавіч, за 214 км ад Гомеля, на аўтадарозе Жыткавічы – Петрыкаў.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы возера Найда, на поўдні Найда-Бялёўскі канал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII ст. як сяленне ва ўладанні Хадкевічаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 г. 6 двароў, у 1816 г. 25 жыхароў, у 1850 г. 11 двароў, 58 жыхароў, уладанне Кеневічаў. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 125 жыхароў. У 1908 г. у Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, 23 двары, 180 жыхароў. У 1917 г. 351 жыхар. У 1919 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце, у 1929 г. для яе пабудаваны асобны будынак. У 1925 г. 50 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны маяк». У Вялікую Айчынную вайну нямецкія акупанты ў красавіку 1943 г. загубілі 28 жыхароў з вёсак Грэбень і Вадапойла (пахаваны ў магіле на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Найда). 46 вяскоўцаў загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе. Паводле перапісу 1959 г. 402 жыхары, у складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі). Дзейнічае клуб.

Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, на поўдні да яе далучаюцца 2 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]