Найда-Бялёўскі канал
Найда-Бялёўскі канал | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 33 км |
Басейн | 81,93 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°20′21,57″ пн. ш. 28°02′11,34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 52°05′40,23″ пн. ш. 28°04′52,9″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Жыткавіцкі раён |
— выток, — вусце |
Найда́-Бялёўскі канал — меліярацыйны канал у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня канала 33 км[1]. Плошча вадазбору 81,93 км². Пачынаецца за 5 км на поўнач ад вёскі Бялёў, упадае ў старарэчча Прыпяці за 5,5 км на поўнач ад вёскі Хлупін. Прытокі — меліярацыйныя каналы, у тым ліку Найда-Бялёўскі 1-ы, Марохараўскі, Смолавіцкі. Пабудаваны ў 1958 годзе.
Флора[правіць | правіць зыходнік]
У фітапланктоне Найда-Бялёўскага канала зарэгістравана 42 віда водарасцей, у тым ліку такія рэдкія для Беларусі віды, як Cryptomonas pyrenoidifera, Ulnaria delicatissima, Melosira lineata і Verrucodesmus verrucosus[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Найда-Бялёўскі канал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 129.