Прывалкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Прывалкі)
Вёска
Прывалкі
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
176 чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 15(2)
Паштовы індэкс
231741
Аўтамабільны код
4
Прывалкі на карце Беларусі ±
Прывалкі (Беларусь)
Прывалкі
Прывалкі (Гродзенская вобласць)
Прывалкі

Прыва́лкі[1] (трансліт.: Pryvalki, руск.: Привалки), Прывалка — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёман. Уваходзяць у склад Гожскага сельсавета Гродзенскага раёна. Насельніцтва 284 чал. (1998). Знаходзяцца за 37 км на паўночны захад ад Гродна, на шашы Р42.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле народнага падання тапонім «Прывалка» ўтварыўся ад «правалу» (некалі на гэтым месцы стаяў прыгожы «Райгорад», які нібыта праваліўся пад зямлю), на краі якога ўзнікла паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы ўспамін пра Прывалку змяшчаецца ў спісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

Гарадскі герб з прывілею 1792

У 1650 Прывалка атрымала прывілей на правядзенне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 мясцовасць перайшла ў валоданне Агінскіх[2]. 27 лютага 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбургскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»[3]. У 1793 места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Прывалка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай (17951797), Літоўскай (17971802) і Гродзенскай губерняў. Расійскія ўлады скасавалі Магдэбургскае права і панізілі статус паселішча да вёскі. У 1885 тут дзейнічаў касцёл.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 2 снежня 1961 года Прывалкаўскі сельсавет скасаваны[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць базавая школа, клуб, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Вольга Князева. Прывалкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 578.
  3. Прывалка // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]