Селішча (Шклоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Селішча, Шклоўскі раён)
Вёска
Селішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Селішча на карце Беларусі ±
Селішча (Шклоўскі раён) (Беларусь)
Селішча (Шклоўскі раён)
Селішча (Шклоўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Селішча (Шклоўскі раён)

Се́лішча[1] (трансліт.: Sielišča, руск.: Селище) — былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Таўкачоўскага сельсавета[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзілася за 15 км на паўднёвы захад ад Шклова, 43 км ад Магілёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Латва на лініі ОршаМагілёў. Рэльеф раўнінны. На поўначы і поўдні межавала з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Таўкачы і далей па шашы ШклоўЧарнаручча.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома паводле пісьмовых крыніц з XIX стагоддзя. У 1897 годзе вёска (22 двары, 136 жыхароў) у Таўпечыцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. На аднайменным хутары, які знаходзіўся побач, 2 двары, 15 жыхароў.

Восенню 1899 года сяляне вёсак Селішча, Вадва, Малыя Лазіцы і Таўпечыцы правялі высечку памешчыцкага лесу на плошчы ў 500 дзесяцін.

У 1909 годзе ў вёсцы 29 двароў, 201 жыхар, у аднайменнай сядзібе 1 двор, 8 жыхароў.

У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас.

У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1990 годзе 7 гаспадарак, 10 жыхароў, у складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — вёска Таўкачы).[2]

Скасавана ў 1994 годзе.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна драўляныя сялянскія сядзібы былі пастаўлены ўздоўж кароткай вуліцы шыротнай арыентацыі.[2]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 22 двары, 136 жыхароў
  • 1909 год — 29 двароў, 201 жыхар
  • 1990 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў

Зноскі

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с.
  2. а б в г Селішча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 508. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0452-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]