Таўкачоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таўкачоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гавяды
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 795
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2239
Код аўтам. нумароў 6

Таўкачо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Гавяды.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Таўкачы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікалазіцкага сельсавета[2]. 17 ліпеня 1967 года скасаваны вёскі Аляксееўка (злілася з вёскай Вялікія Лазіцы), Дубраўка-1 і Дубраўка-2 (зліліся ў вёску Дубраўка), Засценак, Зялёная Рошча, Краснаярск, Падгорны (зліліся з вёскай Смятанічы), Азёры, Кручак, Крыжок і Слабодка[3], у 1977 годзе — пасёлкі Аўчарка, Курган і Фольверк[4], 21 лістапада 1989 года — вёскі Акцябр і Мілёры[5], у 1994 годзе — вёска Селішча. 24 снежня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гавяды.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1021 чалавек[6], з іх 91,3 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 795 чалавек[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.