Перайсці да зместу

Вінцэнт Дмахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вікенцій Дмахоўскі)
Вінцэнт Дмахоўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 (14) ліпеня 1807[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага (6 сакавіка) 1862[3] (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ігнацы Дмахоўскі[d]
Маці Марыя з Зяновічаў[d]
Дзеці Уладзіслаў Дмахоўскі
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцэнт Дмахоўскі (польск.: Wincenty Dmochowski, Dmuchowski, Dmóchowski), у расійскай традыцыі Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі (руск.: Викентий Игнатович Дмаховский; 2 (14) ліпеня 1807, фальварак Гаў’я[4] — 22 лютага (6 сакавіка) 1862, Вільня) — мастак, жывапісец, піянер беларускага гістарычнага пейзажу. Творчасць звязана з грамадскім жыццём і мастацтвам Беларусі, Літвы і Польшчы[5].

Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне, пасля ў Мінску. У 1826 годзе Вінцэнт Дмахоўскі паступіў у Віленскі ўніверсітэт на літаратурны факультэт, адначасова з вучобай браў урокі малявання ў Яна Рустэма. Прымаў удзел у антырасійскім паўстанні 1830—1831 гадоў, пасля яго паражэння вымушаны быў эміграваць у Прусію. У 1833 годзе расійскі ўрад абвясціў амністыю, але Дмахоўскі вярнуўся на радзіму ўжо ў 1832 годзе[6][4]. Адкрыў у Вільні мастацкую майстэрню, якая за 20 год працы стала своеасаблівай мастацкай школай, дзе вучыліся многія вядомыя майстры, у тым ліку Гелена Скірмунт і іншыя. Часта наведваў свой небагаты маёнтак Нагародавічы.

У віленскі перыяд Дмахоўскі стварыў шматлікія і разнастайныя творы, але краявіды радзімы асабліва хвалявалі мастака: «На начлезе», «Каля пераправы», «Наваградак», «Возера Свіцязь», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843) і іншыя. Сучаснікі налічвалі больш за сто пейзажаў і жанравых карцін мастака. Дмахоўскага называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец XVII ст. Дмахоўскі быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшчы.

Таксама Дмахоўскі вядомы як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 гадах афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» Станіслава Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Джаакіна Расіні, «Фаварытка» Гаэтана Даніцэці і іншыя).

Пахаваны ў Нагародавічах[крыніца?].

Сын Вінцэнта Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі (1841—1913), таксама жывапісец.

  1. Wincenty Dmochowski // Répertoire International des Sources Musicales — 1952.
  2. Wincenty Dmochowski // NUKAT — 2002.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. а б Зміцер Юркевіч. Майстра з берагоў Гаўі (руск.). kultura-info.by (2 верасня 2024). Праверана 5 верасня 2024.
  5. ЭГБ 1996, с. 258.
  6. Зміцер Юркевіч. Шляхі будучага майстра (руск.). kultura-info.by (5 верасня 2024). Праверана 5 верасня 2024.