Вікіпедыя:Артыкулы года/Найлепшыя артыкулы 2016 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Найлепшыя артыкулы 2016 года[правіць зыходнік]

Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2016)

Ры́мскі Па́па (лац.: Pontifex Romanus — «Рымскі Пантыфік»; ці Pontifex Maximus — «Вярхоўны Суверэнны Пантыфік») — у міжнародным праве — суверэнная персона выключнай уласцівасці (persona sui generis), паколькі адначасна валодае трыма непадзельнымі функцыямі ўлады:

  1. Манарх і суверэн Святога Прастола;
  2. Як наступнік св. Пятра (першага рымскага епіскапа) — бачны кіраўнік Каталіцкай Царквы і яе вярхоўны іерарх;
  3. Суверэн горада-дзяржавы Ватыкан.

Адразу пасля абрання на канклаве, новы Папа абірае сабе імя і адпаведны нумар, пад якімі ён будзе кіраваць. Пасля 1555 года ўсе Рымскія Папы змянялі імя  (руск.) пры ўступе на прастол, хоць Папа фармальна рабіць гэта не абавязаны.

(далей…)


Шанха́й Ма́стэрс 2016 (англ.: Shanghai Masters 2016, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 25 верасня 2016 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзясятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у шосты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465,200, з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Першым двухразовым пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Скота Дональдсана (5:4), Марка Алена (5:2), Майкла Холта ў чвэрцьфінале (5:3), Стывена Магуайра з Шатландыі ў паўфінальным матчы (6:3) і чэмпіёна свету Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, 29-гадовы кітаец выйграў свой 12-ы рэйтынгавы тытул, другі снукерны турнір запар (пасля перамогі на чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў пачатку верасня) і першы рэйтынгавы тытул за два з паловай года (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла яго ўздыму ў рэйтынгу на 3 пазіцыі — з дзявятай на шостую.

(далей…)


Но́белеўская прэ́мія па фізіяло́гіі і медыцы́не (шведск.: Nobelpriset i fysiologi eller medicin) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах фізіялогіі і медыцыны, якая штогод прысуджаецца шведскім Каралінскім інстытутам у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыныУ адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам. Нягледзячы на тое, што прэмію звчайна называюць «Нобелеўскай прэміяй па медыцыне», у сваім запавеце Нобель падкрэсліваў, што прэмія павінна ўручацца за дасягненні ў «фізіялогіі або медыцыне», у выніку чаго на прыз прэтэндуюць навукоўцы з больш шырокага спектра абласцейЛаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901 годзе стаў Эміль Адольф фон Берынг з Германіі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу. У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля.

(далей…)


Алякса́ндр Васі́льевіч Калча́к (руск.: Александр Васильевич Колчак; 4 лістапада (16 лістапада1874, сяло Аляксандраўскае, Санкт-Пецярбург7 лютага 1920, Іркуцк) — расійскі ваенны і палітычны дзеяч, флатаводзец, навуковец-акіянограф, палярны даследчык.

Належаў да дваранскага роду. З'яўляўся адным з найбуйнейшых палярных даследчыкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, пасля знікнення групы барона Толя ў час экспедыцыі 1900—1902 гадоў арганізаваў уласную экспедыцыю для яго выратавання. Удзельнік Руска-японскай вайны. У час Першай сусветнай вайны камандаваў міннай дывізіяй Балтыйскага флоту (19151916), Чарнаморскім флотам (19161917). Георгіеўскі кавалер, адмірал (1918).

Правадыр Белага руху ў час Грамадзянскай вайны. Вярхоўны кіраўнік Расіі (19181920). Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй.

(далей…)