Руская палярная экспедыцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Руская палярная экспедыцыя
Zarya-in-ice.jpg
Шхуна «Зара» у льдах. Малюнак удзельніка экспедыцыі
Краіна Сцяг Расіі Расійская імперыя
Дата пачатку (21) чэрвеня 1900
Дата заканчэння снежань 1902 года
Кіраўнік барон Э. В. Толь

лейтэнант флота Ф. А. Мацісан

Склад

20 чалавек, у тым ліку:

Маршрут
1900-1902 Russian Polar Expedition map.svg
Плаванне «Зары» ў навігацыю 1901 года, маршруты Толя і ратавальнай экспедыцыі Калчака 1903 гады
Дасягненні
  • Падрабязна апісаны ўзбярэжжы і прамераны глыбіні на працягу ўсяго маршруту экспедыцыі.
  • Удакладнены абрысы паўвострава Таймыр, паводле вынікаў прац экспедыцыі была складзена геалагічная карта гэтага паўвострава, а таксама вострава Кацельнага.
  • Быў даследаваны да таго моманту не вывучаны востраў Бенета.
Страты
  • доктар Г. Э. Вальтэр памёр 21 снежня 1901 года
  • качагар Носаў памёр 10 верасня 1902 года
  • група Толя загінула ў канцы 1902 года:
    • барон Э. В. Толь
    • Ф. Г. Зееберг
    • Н. Протадыяканаў
    • В. Гарохаў

Руская палярная экспедыцыя 1900—1902 гадоў была падрыхтавана Імператарскай Акадэміяй навук і мела асноўнай мэтай даследаванне часткі Паўночнага Ледавітага акіяна да поўначы ад Новасібірскіх астравоў і пошук легендарнай Землі Саннікава. Стала першым акадэмічным прадпрыемствам Расіі ў водах Ледавітага акіяна, здзейсненым на ўласным судне[1].

Кіраваў экспедыцыяй рускі геолаг і палярны даследнік барон Эдуард Васільевіч Толь.

Адным з супрацоўнікаў і найблізкіх памагатых Толя быў малады навуковы даследчык, лейтэнант Імператарскага флота Аляксандр Васільевіч Калчак, будучы Вярхоўны кіраўнік Расіі і Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй. Таму па палітычных матывах пры савецкай уладзе гісторыя экспедыцыі радыкальна перакручвалася[1].

Экспедыцыя была важная таксама і з пункту гледжання геапалітычных інтарэсаў Расіі. Усе папярэднія замежныя палярныя экспедыцыі разглядаліся іх арганізатарамі таксама як важная нацыянальная справа[К 1][1].

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Прыкладам, кніга Адольфа Нордэншэльда «Шведская палярная экспедыцыя 1878-79 г. Адкрыццё Паўночна-ўсходняга праходу» пачата словамі: «Арктычныя экспедыцыі, што рушылі са Швецыі цягам апошніх гадоў, набылі глыбокае нацыянальнае значэнне».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зырянов П. Н. Адмирал Колчак, верховный правитель России — 4-е изд. — М.: Мол. гвардия, 2012. — 637 с. — (Жизнь замечательных людей; вып. 1356). — ISBN 978-5-235-03375-7.
  • Краснов В. Г. Колчак. И жизнь, и смерть за Россию: В 2 кн. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2000. — 431 с. — (Досье). — ISBN 5-224-00829-8.
  • Кручинин А. С. Адмирал Колчак: жизнь, подвиг, память — М.: АСТ: Астрель: Полиграфиздат, 2010. — 538 с. — ISBN 978-5-17-063753-9.
  • Кузнецов Н. А. В поисках Земли Санникова. Полярные экспедиции Толля и Колчака — М.: Paulsen, 2014. — 40 с. — ISBN 978-5-98797-081-2.
  • Магидович И. П., Магидович В. И. Очерки истории географических открытий — 3-е изд. — М.: Просвещение, 1985. — Т. 4. — 335 с.
  • Плотников И. Ф. Александр Васильевич Колчак. Жизнь и деятельность — Ростов н/Д.: Феникс, 1998. — 320 с. — ISBN 5-222-00228-4.
  • Синюков В. В. Александр Васильевич Колчак как исследователь Арктики — М.: Наука, 2000.
  • Синюков В. В. Александр Васильевич Колчак : Учёный и патриот : в 2 ч. / В. В. Синюков; отв. ред. А. П. Лисицын ; Ин-т истории естествознания и техники им. С. И. Вавилова РАН — М.: Наука, 2009. — ISBN 978-5-02-035739-6.
  • Толль Э. В. Плавание на яхте «Заря» / Пер. с нем — М.: Географгиз, 1959. — 340 с.
  • Хандорин В. Г. Адмирал Колчак: правда и мифы — Томск: Изд-во Томского ун-та, 2007. — 288 с. — ISBN 978-5-7511-1842-6.
  • Чайковский Ю. В. Возвращение лейтенанта Колчака. К 100-летию Русской полярной экспедиции (1900–1903) // Вестник РАН. — 2002. — С. 152–161.
  • Черкашин Н. А. Адмирал Колчак: диктатор поневоле. — М.: Вече, 2005. — 376 с. — (Досье без ретуши). — ISBN 5-9533-0518-4.