Вільгельм Аўгуставіч Срока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм Аўгуставіч Срока
Дата нараджэння 1866
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1939(1939-06-10)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Bronisław Sroka[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгельм Аўгуставіч Срока (1866 — не раней за 1909) — грамадзянскі інжынер і архітэктар Расійскай імперыі[2]. Ковенскі губернскі архітэктар, гродзенскі епархіяльны архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1866 годзе[2]. Лютэранін. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскім рэальным вучылішчы[2]. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1884 годзе і скончыў курс у 1889 годзе па першым разрадзе[2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм Срока ўдзельнічаў пры ўладкаванні Санкт-Пецярбургскага гарадскога цэнтральнага фільтра, потым прыкамандзіраваўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе паступіў на службу ў якасці гарадскога архітэктара горада Феадосіі Таўрычаскай губерні, дзе працаваў прынамсі да 1892 года[2].

З 1903 года працаваў малодшым архітэктарам пры будаўнічым аддзяленні гродзенскага губернскага праўлення[3].

У 1906 годзе заняў пасаду ковенскага губернскага архітэктара[4]. Потым працаваў гродзенскім епархіяльным архітэктарам[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь
Польшча
Расія

У 1889—92 гадах у Санкт-Пецярбургу займаўся брукаваннем вуліц і ўладкаваннем гарадскіх шасэ. Таксама займаўся ўладкаваннем санітарных гарадскіх пабудоў і пашырэннем сеткі гарадскога вадаправоду[2].

Украіна

У Феадосіі загадваў феадасійска-субашскім гарадскім вадаправодам  (руск.) і гарадскімі грамадскімі работамі. Спраектаваў фантан «Добраму генію»  (руск.), 2 невялікія вадаправоды ў эканоміях павета[2].

З самага пачатку пабудовы Джанкой-Феадасійскай чыгункі В. Срока выконваў, акрамя гэтага, працы па ўсіх грамадзянскіх збудаваннях станцыі Феадосія  (руск.)[2].

Спраектаваў некалькі жылых прыватных дамоў, два мураваных будынка лецішчаў і гарадскі летні тэатр[2].

Зноскі

  1. https://cmentarze.um.warszawa.pl/pomnik.aspx?pom_id=4358
  2. а б в г д е ё ж з Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 323 (руск.)
  3. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1903 год. // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1903. — С. 29
  4. Памятная книжка Ковенской губернии на 1907 год. // Ковно: Ковенский губернский статистический комитет, 1907. — С. 47 (руск.)
  5. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76—77
  6. а б Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  7. Па іншых крыніцах (Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 87) аўтарам з’яўляецца ваенны інжынер А. А. Траццякоў
  8. Трусов Игорь. Архитекторы и строители Гродно: XII—XVIII вв. Архівавана 26 лютага 2020. // Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, 2010. — С. 232
  9. Літоўскі гістарычны архіў у г. Вільнюсе, фонд 604, вопіс 1, справа 7482.