Перайсці да зместу

Вялля і Нёман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вілія і Нёман (верш))
Вялля і Нёман
די וילע און דער ניעמאן
Выданне
Вялля на карціне Станіслава Яроцкага
Жанр верш
Аўтар Мойшэ Кульбак
Мова арыгінала ідыш
Дата напісання 1922
Дата першай публікацыі 1922
Выдавецтва Цукунфт, Нью-Ёрк
Пераклад на беларускую Райсн (Беларусь)
Электронная версія

Вялля́ і Нё́ман — верш Мойшэ Кульбака з паэмы «Райсн». Верш Кульбака Вялля — адзін з самых вядомых фрагментаў паэмы Райск або Беларусь — вядомага паэтычнага твору Кульбака 1922 года, у якім паэт апявае краявіды Беларусі і яе насельнікаў.

Стварыць паэтычны свет краіны Райсн Кульбак задумаў на чужыне, калі ён на некалькі гадоў пакінуў родны край[1]. У Берліне, у 1921 годзе, у яго раптам абудзілася вострая настальгія, якая дала яму натхненне напісаць самыя свае райснскія (ці беларускія) творы[1]. Верш Кульбак «Вялля і Нёман» у паэме «Райсн» нагадвае настальгічны верш «Вялля» ў паэме «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, напісанай таксама неўзабаве пасля таго, як паэт пакінуў родны край[2].

Вялля і Нёман (Dі Vіlje un der Njeman)
У ноч, калі месяц з нябёсаў — як срэбная зліва,
З'яўляецца з Нёмана постаць літоўскага воя,
А побач з Вяллі выплывае дзяўчына шчасліва —
Вейкі даўгія, а кудзеры зблытаны з мокрай травою.
Крочыць нясьмела, і больш не хаваецца ў хвалі…
І Нёман імкне напярэймы — абняць яе цела тугое,
Цалуе ў зялёныя вочы, што шчасцем блішчаць і тугою,
А потым адносіць на дно ў крышталёвыя сінія залі…

— вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча, пераклад з ідышу Сяргея Шупы і Вольфа Рубінчыка[3]

Пераклад[правіць | правіць зыходнік]

Вершаваны пераклад «Вялля і Нёман» на беларускую мову выканаў паэт Андрэй Хадановіч, пераклад з ідышу — Сяргей Шупа і Вольф Рубінчык.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]