Вісмуцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вісмуцін
Bismuthinite-136224.jpg
Крышталі вісмуціну
Формула Bi2S3
Сінгонія Рамбічная
Колер Белы з шэрым адценнем
Колер рысы Шэры
Бляск Моцны металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 2
Спайнасць Вельмі дасканалая
Злом Ракавісты; далікатны
Шчыльнасць 6,4 - 7,1 г/см³

Вісмуцін, вісмутавы бляскмінерал класа сульфідаў, сульфід вісмуту, Bi2S3. Прымесі свінцу, медзі, сурмы, селену, жалеза і інш. Упершыню знойдзены ў Балівіі ў 1832 годзе[1].

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгніі. Крышталі ігольчастыя, пласцінкі, зярністыя і прамяністыя агрэгаты. Непразрысты. Колер ад алавяна-белага да свінцова-шэрага. Бляск металічны. Цвёрдасць 3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,8 г/см³.

Рэдкі мінерал, трапляецца ў высокатэмпературных гідратэрмальных жылах і ў гранітных пегматытах. Галоўны мінерал вісмутавых руд. Радовішчы ў Балівіі, Перу, Казахстане, Расіі, Сярэдняй Азіі. Таксама вядомы ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Італіі (наваколлі Турына), Мексіцы, Германіі, Нарвегіі, Румыніі, ЗША (штат Невада) і на Мадагаскары.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вісмуцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 197. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons