Віталь Васілевіч Краўчанка
Віталь Васілевіч Краўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1984 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Сайт | vkrauczanka.jimdo.com |
Віталь Васілевіч Кра́ўчанка (нар. 30 красавіка 1984, г. п. Лоеў, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі тэатральны рэжысёр, акцёр, педагог, радыёжурналіст. Сябра Беларускай гільдыі акцёраў кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1999—2000 гадах вучыўся ў Лоеўскім педагагічным вучылішчы (цяпер Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж) на спецыялізацыі «Настаўнік пачатковых класаў». У 2001 г. скончыў Лоеўскую сярэднюю школу № 1. У 2006 г. скончыў акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня народнага артыста Беларусі, прафесара Валерыя Раеўскага і Заслужанага артыста Беларусі, прафесара Фамы Варанецкага). У 2009 г. скончыў курсы павышэння кваліфікацыі на тэму «Культура i тэхніка мовы радыёжурналіста ў эфіры» на базе Белдзяржтэлерадыёкампаніі. У 2016 г. скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РБ, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, прафесара Мікалая Пінігіна).
З 2005 па 2011 гг. — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У 2011—2012 гг. — акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Супрацоўнічаў з незалежным KorniagTHEATRE («Спектакль № 7») і Тэатральным праектам Каці Агароднікавай («Піць, спяваць, плакаць»). У 2007—2010 гг. — працаваў выкладчыкам сцэнічнай мовы і майстэрства акцёра ў Дзіцячым музычным тэатры «Рэвю» Наталлі Раманавай і ў народным тэатры-студыі моды «Авантаж» пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У якасці акцёра і вядучага супрацоўнічаў з тэлеканаламі «Лад», «Беларусь-1», «Беларусь-2», «Беларусь-3». З 2008 г. працаваў на розных радыёстанцыях. Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных і драматургічных лабараторый.
З 2019 па 2020 гг. — выкладчык кафедры майстэрства акцёра тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
З 2019 по 2020 гг. — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
З лютага 2021 года — мастацкі кіраўнік Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.
Тэатр
[правіць | правіць зыходнік]Рэжысёрскія працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» С. Пясецкага (2013, Тэатр-студыя імя Е. Міровіча БелДзАМ, Мінск, Беларусь)
- «Войцэк» Г. Бюхнера (2015, Тэатр-студыя імя Е. Міровіча БелДзАМ, Мінск, Беларусь)
- «Братья и Лиза» А. Казанцава (2016, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Магілёў, Беларусь)
- «Счастье есть!» паводле п’есы А. Касоны «Деревья умирают стоя» (2017, Сучасны мастацкі тэатр (СХТ), Мінск, Беларусь)
- «Метод» («Метод Гронхольма») Ж. Гальсерана (2017, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Гомель, Беларусь) / Спектакль — лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі ў намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы малой формы» (2018 г.); дыпламант XIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М. @rt. контакт-2018» (г. Магілёў, Беларусь) і ўладальнік спецыяльнага прыза Генеральнага дырэктара Міжнароднага тэатральнага фестывалю AndriyivskyFest-2018 (г. Кіеў, Украіна)
- «Метод Гронхольма» Ж. Гальсерана (2017, Альфа-Тэатр / Тэатральна-канцэртнае агенцтва «Альфа-Канцэрт», Мінск, Беларусь)
- «Королева красоты» М. Мак-Донаха (2018, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Гомель, Беларусь) / Спектакль — дыпламант ХІV Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М. @rt. контакт-2019» (г. Магілёў, Беларусь); дыпламант XV Міжнароднага тэатральнага фестывалю жаночай творчасці імя Марыі Занькавецкай-2019 (г. Нежын, Украіна). Прыз у намінацыі «Найлепшы жаночы акцёрскі дуэт»; дыпламант XIV Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы-2019» (г. Гомель, Беларусь). Прызы ў намінацыі «Нейлепшая жаночая роля».
- «Вешальнікі» (Hangmen) М. Мак-Донаха (2019, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Мінск, Беларусь)
- «Урод» М. фон Маенбурга (2019, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Гомель, Беларусь) / Спектакль — дыпламант VII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі каўчэг-2020» (г. Смаленск, Расія). Прызы ў намінацыях «Найлепшы тэатральны праект па сацыяльнай праблеме» і «За выканальніцкае майстэрства».
- «Ціха тут на досвітках» Б. Васільева (2019, Тэатр-студыя імя Е. Міровіча БелДзАМ / Творчая майстэрня заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ул. А. Мішчанчука)
- «Дядя Ваня» А. Чэхава (2020, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Гомель, Беларусь)
- «Папа» Ф. Зэлера (2021, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Гомель, Беларусь).
Акцёрскія працы
[правіць | правіць зыходнік]Тэатр-студыя імя Е. Міровіча (Студэнцкі тэатр Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў)
- «Рэвізор» М. Гогаля. Рэжысёр Ф. Варанецкі (Паштмайстар)
- «Последняя ночь последнего царя» Э. Радзінскага. Рэжысёр Я. Лёгкін (Юроўскі)
- «Раскіданае гняздо» Я. Купалы. Рэжысёр Ф. Варанецкі (Сымон)
- «Лжец» Ж. Както. Рэжысёр А. Каляда (Ілжэц)
- «Войцек» Г. Бюхнера. Рэжысёр Т. Ачапоўская (Войцэк)
- «Пьяный Ангел» паводле п’есы Л. Талстога «Живой труп». Рэжысёр Т. Навумава (Федзя Пратасаў)
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага (2005—2011)
- «Дядюшкин сон» Ф. Дастаеўскага. Рэжысёр М. Абрамаў (Васіль)
- «Пойманный сетью» Р. Куні. Рэжысёр В. Еранькова (Гэйвін)
- «Утаймаванне наравістай» У. Шэкспіра. Рэжысёр В. Еранькова (Траніо)
- «Трохграшовая опера » К. Вайля і Б. Брэхта. Рэжысёр Б. Луцэнка (Філч)
- «Дзівакі» М. Горкага. Рэжысёр В. Еранькова (Вася Турыцын)
- «Легенда о бедном дьяволе» Ул. Караткевіча. Рэжысёр Б. Луцэнка (Міхал)
- «Каштанка» А. Чэхава. Рэжысёр А. Ляляўскі (Мінак)
- «Валянцінаў дзень» І. Вырыпаева. Рэжысёр В. Еранькова (Валянцін 18-20 гадоў)
- «Жаніхі» М. Гогаля. Рэжысёр В. Еранькова (Сцяпан)
- «Самазабойца» М. Эрдмана. Рэжысёр Б. Луцэнка (Санітар)
- «Прытворна хворы» Ж.-Б. Мальера. Рэжысёр А. Кац (Урач)
- «Эсфирь» Л. Уліцкай. Рэжысёр В. Еранькова (Габрэй)
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек (2011—2012)
- «Пеппи Длинныйчулок». Рэжысёр С. Бень (Тата Пэпі і інш.)
- «Мойдодыр». Рэжысёр С. Бень (Майдадыр)
- «Балада пра белую вішню» С. Клімковіч. Рэжысёр А. Ляляўскі
- «Драй швестерн» паводле п’есы А. Чэхава «Три сестры». Рэжысёр А. Ляляўскі (Салёны)
- «Шёлк» А. Барыка. Рэжысёр А. Ляляўскі (Эрвэ Жанкур)
KorniagTHEATRE (2011—2013)
- «Спектакль № 7». Рэжысёр Я. Карняг
Тэатральны праект Каці Агароднікавай (2011—2013)
- «Пить, петь, плакать» К. Драгунскай. Рэжысёр К. Агароднікава (Рыбак, Перакладчык)
Кіно
[правіць | правіць зыходнік]Фільмаграфія
- 2013 — т/с «Парфюмерша» рэж. І. Ройзман — Павел, інвестар (Расія)
- 2012 — т/с «Псевдоним „Албанец“-4» (11 серыя) рэж. А. Карэлін — Дзіцячы псіхолаг (Расія)
- 2012 — т/с «Санта Лючия» рэж. Ул. Краснапольскі — Дзяніс, страхавы агент (Расія)
- 2011 — т/ф «Талаш» рэж. С. Шульга — Князь Збігнеў Длугошыц (к/с «Беларусьфільм»)
- 2011 — т/с «Однолюбы» («Иван да Марья») рэж. А. Цабадзэ — Алкаш (Расія)
- 2011 — д-м/ф «Слуцкая анамалія» рэж. У. Арлоў — Апанент (Белвідэацэнтр)
- 2010 — т/с «Поцелуй Сократа» («Национальное достояние») рэж. А. Фясенка — Паэт Пшэбышэўскі («Белтэлерадыёкампанія» і к/с «Беларусьфільм»)
- 2010 — скетч-шоу «Смешное времечко» рэж. А. Паўлаў (т/к «ЛАД»)
- 2010 — д/ф «Земля гениев» — Казімір Чарноўскі (т/к «МІР»)
- 2009 — т/с «Вольф Мессинг» рэж. Ул. Краснапольскі — Садыст (Расія)
- 2009 — т/с «Журов-2» рэж. К. Оганесян — Ягор, журналіст (Расія)
- 2009 — м/ф «Смертельная схватка» рэж. А. Франкскевіч-Лайе — Войцэк (Беларусь, Расія)
- 2008 — т/с «Ермоловы» рэж. Ул. Краснапольскі — Князь Анджэй Радзівілл (Расія)
- 2008 — д/ф «История одного города» рэж. А. Леўчык — Дарафей Бохан («Белтэлерадыёкампанія»)
- 2007 — к-м/ф «Танцы мотыльков» рэж. А. Горкая — Ігар Праўдзін (Беларусь)
- 2005 — к-м/ф «Цвет любви» рэж. А. Канановіч — Лакей (к/с «Беларусьфільм»)
- 2004 — т/с «Фабрика грёз» рэж. Дз. Астрахан — Коля (Расія)
Радыё
[правіць | правіць зыходнік]2013-2019 - Радыё «Сталіца»
- мадэратар эфіру («Добры дзень, Сталіца!», «Добры вечар, Сталіца!», «Вельмідобрыдзень»);
- вядучы (разам з Д. Анцілеўскай) праграмы «Сталічны навігатар» і (разам з А. Рыжэвіч) «Трое з настроем»;
- аўтар і вядучы праграм «Бліжэй да зорак», «Сталічны госць», «Мінская брукаванка»
2015 — Радыё «Беларусь»
- дыктар
2010 — Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
- радыёспектакль «Магнаты і сірата» / «Зоф’я князёўна Слуцкая»
2008-2009 - «Радиус FM»
- вядучы навін;
- спецыяльны карэспандэнт службы навін;
- аўтар і вядучы праграмы «Культурныя навіны з Віталём Краўчанкам»
2008 - NETradio
- вядучы навін — псеўданім Андрэй Дворскі
2007, 2008, 2010—2011 - Радыё «Минск»
- вядучы вечаровай інфармацыйна-забаўляльнай праграмы «Справа была ўвечары» — псеўданім Павел Пускай (разам з В. Венскай);
- аўтар і вядучы вечаровай праграмы «Казачка на добры сон» — псеўданім Віталь Падарожны;
- вядучы рубрыкі «Серыйны нумар»;
- вядучы ранішняга шоу «Кава па-венску» (разам з Ул. Майкавым, В. Венскай, Л. Громавай)
2007-2008 - Радыё «Рокс-М»
- вядучы шоу выходнага дня «Уваходны дзень» (разам з В. Яленскай)
Тэлебачанне
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеканал «Беларусь-3»
- 2016—2017 — настаўнік беларускай мовы ў перадачы «Дабраранак»
- 2015 — голас за кадрам (Тэлегід) у перадачы «Дабраранак»
Тэлеканал «Беларусь-2»
- 2014 — голас за кадрам у перадачы «Заўтра — гэта мы»
Тэлеканал «ЛАД»
- 2010 — акцёр у скетч-шоу «Смешное времечко»
- 2007—2008 — вядучы дзіцячай навукова-пазнавальнай праграмы «Пазакласная гадзіна»
Тэлеканал «Беларусь-1»
- акцёр у дакументальна-мастацкім фільме «Гісторыя аднаго горада»
- голас за кадрам (дакументальныя фільмы)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дыпламант фестывалю-конкурсу «Чытаюць і спяваюць акцёры тэатра і кіно» (Мінск, Беларусь, 2005)
- Дыпламант фестывалю авангардных тэатраў «Крылы» (г. Рокішкіс, Літва, 2006) за ролю Федзі Пратасава ў спектаклі «Пьяный Ангел»
- Падзяка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь «За высокі прафесіяналізм, узорнае выканне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі» (Мінск, Беларусь, 2017 г.)
- Спектакль «Метод» — лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія-2018» у намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы малой формы»
- Спектакль «Метод» — дыпламант XIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М. @rt. контакт-2018» (г. Магілёў, Беларусь). Першае месца паводле вынікаў глядацкага інтэрнэт-галасавання
- Спектакль «Метод» — уладальнік спецыяльнага прыза Генеральнага дырэктара II Міжнароднага тэатральнага фестывалю камерных тэатраў «AndriyivskyFest-2018» (г. Кіеў, Украіна)
- Спектакль «Королева красоты» — дыпламант XIV Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М. @rt. контакт-2019» (г. Магілёў, Беларусь). Другое месца паводле вынікаў глядацкага інтэрнэт-галасавання
- Спектакль «Королева красоты» — дыпламант XV Міжнароднага тэатральнага фестывалю жаночай творчасці імя Марыі Занькавецкай — 2019 (г. Нежын. Украіна), прыз у намінацыі «Найлепшы жаночы акцёрскі дуэт».
- Спектакль «Королева красоты» — дыпламант XIV Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы-2019» (г. Гомель, Беларусь), прыз у намінацыі «Найлепшая жаночая роля».
- Спектакль «Урод» — дыпламант VII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі каўчэг-2020» (г. Смаленск, Расія), прызы ў намінацыях «Найлепшы тэатральны праект па сацыяльнай праблеме» і «За выканальніцкае майстэрства».
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Лоеве
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
- Выкладчыкі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Асобы
- Акцёры тэатра Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Дыктары радыё
- Акцёры тэлебачання
- Радыёвядучыя Беларусі