Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр — тэатр Гомеля, створаны рэжысёрам Якавам Натапавым па ініцыятыве і на сродкі прадпрымальніка і мецэната, гамяльчаніна Рыгора Фігліна. Тэатр адкрыўся 13 кастрычніка 1992 года ў дзень нараджэння Рыгора Фігліна і атрымаў назву «Незалежны».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам тэатра стаў Рыгор Фіглін, а мастацкім кіраўніком — Якаў Натапаў. У перыяд з 1992 па 1994 гады ў ім былі пастаўленыя пяць спектакляў: «Падарожнікі ў ночы» па п’есе С.Страціева, «Дон Жуан 2050» па матывах п’есы Л.Жухавіцкага.

Пасля трагічнай смерці заснавальніка тэатра ў 1995 годзе арганізацыйныя і фінансава-эканамічныя пытанні ўзяла ня сябе яго сястра Галіна Шофман, якая кіравала тэатрам да 2003 года. Пры ёй 1 лютага 1999 года рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта тэатр атрымаў статус дзяржаўнага тэатра Беларусі і новую назву Гомельскі дзяржаўны эксперыментальны маладзёжны тэатр-студыя. У 2008 годзе калектыў атрымаў сучасную назву.

У 2007—2009 гадах дырэктарам-мастацкім кіраўніком тэатра з’яўляўся Віктар Чэпелеў. З 2010 года гэтыя пасады займае Юрый Вуто.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]