Перайсці да зместу

Вітаўтас Сірыёс-Гіра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітаўтас Сірыёс-Гіра
Vytautas Sirijos Gira
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Vytautas Gira
Псеўданімы Sirijos
Дата нараджэння 12 красавіка 1911(1911-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1997(1997-02-14) (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, перакладчык
Жанр верш, раман, аповесць, апавяданне
Мова твораў літоўская мова
Дэбют „Golas į ateitį“ (1931)

Ві́таўтас Сі́рыёс-Гі́ра (літ.: Vytautas Sirijos Gira; 12 красавіка 1911, Вільня — 14 лютага 1997, Вільнюс) — літоўскі паэт, празаік, перакладчык; сын пісьменніка Людаса Гіры. Сірыёс — псеўданім, які стаў разам з прозвішчам літаратурным імем.

З 1920 года жыў у Каўнасе. У 1931 года скончыў Каўнаскую езуіцкую гімназію і ў тым жа годзе выпусціў першую кнігу вершаў «Гол у будучыню». У 19311936 гадах навучаўся медыцыне ва Універсітэце Вітаўта Вялікага. Працаваў журналістам, настаўнікам. У сталым узросце скончыў Віленскі ўніверсітэт, атрымаў дыплом (1949) і працаваў урачом.

Жонка Альмоне Сірыёс-Гірэне (Almonė Sirijos Girienė), дачка Дануце Сірыёс-Гірайце (Danutė Sirijos Giraitė), сын Альгірдас Сірыёс-Гіра (Algirdas Sirijos Gira).

Выпусціў некалькі зборнікаў вершаў і раманаў. Першы раман «Буэнас-Айрэс» (1956) распавядае пра даваенны Каўнас.

Аўтар п'ес. Суаўтар сцэнарыя кінастужкі «Адам жадае быць чалавекам» (суаўтар сцэнарыя і рэжысёр Вітаўтас Жалакявічус; 1959).

Пераклаў на літоўскую мову паэму Адама Міцкевіча «Гражына», творы Міхаіла Зошчанкі, Кацюбінскага.

Творы перакладаліся на нямецкую, польскую, рускую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы.

  • Golas į ateitį. Klaipėda, 1931.
  • Širdys formaline. 1934.
  • Mergaitės ir asonansai. 1935.
  • Šešėliai nuo ekrano. 1937.
  • Pro amžių bėgį. 1947.

Зборнікі апавяданняў і аповесцей

[правіць | правіць зыходнік]
  • Žmonės iš didžiojo laivo. 1951.
  • Susitikimas su Brunhilda. 1974.
  • Aleksoto tiltas. 1979.
  • Buenos Airės. Vilnius, 1956.
  • Štai ir viskas. 1963.
  • Voratinkliai draikės be vėjo. 1968.
  • Raudonmedžio rojus. 1972.
  • Bėgimas nuo šešėlio. 1975.
  • Kai neliepsnojo tik vanduo. 1980.
  • Kanarėlės. 1983.
  • Nakties muzika. 1986.
  • Paskutinis sekmadienis. 1989.
  • Ponas Pirsonas jau nebegrįš: 4 veiksmų 7 paveikslų pjesė. Vilnius, 1953.
  • Aštuntojo laivyno draugiškas vizitas: 4 veiksmų, 7 paveikslų pjesė. Vilnius, 1954.

Зноскі