Перайсці да зместу

Валянціна Міхайлаўна Коўтун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Коўтун)
Валянціна Міхайлаўна Коўтун
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 красавіка 1946(1946-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 2011(2011-04-30) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнаўца, перакладчыца, паэтка, журналістка, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Валянціна Міхайлаўна Коўтун, па мужу Новік (6 красавіка 1946, в. Дземяхі, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30 красавіка 2011, Пінск; Псеўданімы: Леся Беларуска; Ясельда) — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў Міхаіла Фёдаравіча і Ганны Раманаўны Колтунаў. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу. Працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў БДУ, які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Член СП БССР (з 1975), СП СССР (з 1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 2006 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Старшыня Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай (з 1993). Член СП Украіны (з 1997).

Дэбютавала ў друку ў 1966. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988), рамана-жыція «Пакліканыя» (2002, часопіс «Полымя») прысвечанага Еўфрасінні Полацкай (выйшаў кнігай ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2007 годзе, мастак Т. Кубліцкая). Адна з важных тэм творчасці — асэнсаванне асобы беларускай паэтэсы Цёткі (А. Пашкевіч), якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985), раман-дылогія «Крыж міласэрнасці» (1988—1996). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборніка апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).

Таксама вядомая як крытык і літаратуразнавец. Аўтар прац «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987). Аўтар артыкулаў па пытаннях фальклору ў сучаснай беларускай паэзіі. Перакладала з рускай, украінскай і іншых моў.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».

Зноскі