Салтаноўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Салтаноўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Салтанова
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
19 чэрвеня 2008
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2009) 1 915
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Салтано́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Салтанова.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дземяхоўскага сельсавета.

19 чэрвеня 2008 года Дземяхоўскі сельсавет перайменаваны ў Салтаноўскі[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1915 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,7 % — балгары[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.