Перайсці да зместу

Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. У. Крамарэнка)
Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1945(1945-06-11)[1] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Працаваў у гарадах Мінск
Найважнейшыя пабудовы Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1977), Мінскі чыгуначны вакзал (2000), Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2006)
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Уладзі́міравіч Крамарэ́нка (11 чэрвеня 1945, г. Гродна) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018[2]). Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005, 2009), прафесар (2004), член-карэспандэнт Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010), правадзейны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010).

Скончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19681974 гадах працаваў галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект», у 19741988 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (галоўны архітэктар інстытута ў 19831988 гг., намеснік дырэктара, начальнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні), з 1990 года адначасова кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі. У 19851999 выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1971 года.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007). Чалавек года Беларусі (2003), дыплом агляду-конкурсу СА СССР на лепшы выбудаваны аб’ект за архітэктуру кінатэатра «Масква» ў Мінску (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала ў г. Мінску, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2003 годзе.

Зноскі

  1. а б Маэстро архитектуры, созидающий на века
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  3. Крамаренко Виктор Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.