Асман II
| Асман II | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| асман. عثمان ثانى асман. Osmân-ı sânî | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мустафа I | ||||||
| Пераемнік | Мустафа I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
3 лістапада 1604 |
||||||
| Смерць |
20 мая 1622[1] (17 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Асманы[2] | ||||||
| Бацька | Ахмед I | ||||||
| Маці | Mahfiruz Sultan[d] | ||||||
| Жонка | Akile Hatun[d] | ||||||
| Дзеці | Şehzade Ömer[d] | ||||||
| Веравызнанне | іслам | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Манаграма |
|
||||||
Асман II (3 лістапада 1604 — 20 мая 1622) — султан Асманскай імперыі ў 1618—1622 гг.
Сын султана Ахмеда I. Прыняў сталец у 14 год у выніку звяржэння свайго дзядзькі, Мустафы I. Атрымаўшы добрую для свайго часу адукацыю, быў энергічным і самастойным кіраўніком.
У 1618 годзе, пасля шэрагу параз, падпісаў мір з Іранам.
У 1620 годзе пачаў вайну з Рэччу Паспалітай. Асманская імперыя атрымала перамогу ў Цецорскай бітве ў Малдове, і Асман II асабіста ўзначаліў армію ўварвання, але быў разбіты ў Хацінскай бітве і вымушаны падпісаць мірны дагавор.
Вярнуўшыся ў Канстанцінопаль восенню 1621 г., Асман II вырашыў правесці ваенную рэформу, набраўшы жаўнераў з насельніцтва Анатоліі і Паўночнай Сірыі, каб замяніць імі схільных да паўстанняў янычар. У маі 1622 г. ён збіраўся адплыць у Анатолію пад падставай паломніцтва ў Меку. Але ўжо 19 мая пачалося паўстанне янычараў, Асман II быў скінуты і на наступны дзень забіты.