Галавенчыцы (Чавускі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Галавенчыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 107 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2242
Паштовыя індэксы
213221
Аўтамабільны код
6
СААТА
7254812007
Галавенчыцы на карце Беларусі ±
Галавенчыцы (Чавускі раён) (Беларусь)
Галавенчыцы (Чавускі раён)
Галавенчыцы (Чавускі раён) (Магілёўская вобласць)
Галавенчыцы (Чавускі раён)

Галаве́нчыцы[1] (трансліт.: Halavienčycy, руск.: Головенчицы) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вайнілаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Чавусы, за 50 км ад Магілёва[2], каля ракі Вілейка і ручая Быкаўка (упадае ў сажалку на поўдзень ад вёскі). Праз вёску таксама працякае ручай Галавенчыцы, упадаючы ў Вілейку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска ўпершыню згадваецца ў 1560 годзе. У 1669 годзе — вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1785 годзе з’яўлялася цэнтрам маёнтка ў Чавускім павеце Магілёўскага намесніцтва. У 1885 годзе ў Чавускай воласці. З 1924 да 1954 года — цэнтр Галавенчыцкага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе акупанты спалілі ў вёсцы 122 двары, загубілі 13 яе жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года па 16 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Антонаўскага сельсавета[4], да 1964 года — у склад Гарбавіцкага сельсавета[5], да 23 снежня 2009 года — у склад Антонаўскага сельсавета[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1785 год — 438 жыхароў, 58 двароў[2].
  • 1997 год — 171 жыхар, 81 двор[2].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  3. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  5. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 444.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]