Перайсці да зместу

Галіна Орса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Орса
Род дзейнасці грамадская дзяячка, дзеяч культуры, выхавальніца
Дата нараджэння 15 лютага 1930(1930-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1984(1984-04-06) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне БАПЦ
Бацька Аляксандр Орса
Альма-матар
Член у

Галіна Орса (15 лютага 19306 красавіка 1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог. Дачка Аляксандра Орсы і сястра Алы Орса-Рамана.

Нарадзілася 15 лютага 1930 года ў сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў у вёсцы Нягневічы гміны Нягневічы Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

З лета 1944 года разам з бацькоўскай сям’ёй яна апынулася на эміграцыі. У 1949 годзе скончыла Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Віндышбергердорфе [1], у тым жа годзе прыехала ў ЗША.

Была актыўнай удзельніцай Арганізацыі беларуска-амерыканскай моладзі і Згуртавання беларускай моладзі ў Нью-Ёрку[2], спявала ў хоры, танчыла і выступала ў драматычнай групе. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання і Жаночага згуртавання, актыўнай парафіянкай прыходу БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1960-х была настаўніцай у беларускай школцы, якая дзейнічала пры гэтай царкве.

Памерла 6 красавіка 1984 года ў Нью-Ёрку. Пахаваная ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Зноскі