Гандлёвыя рады (Навагрудак)
Помнік архітэктуры | |
Гандлёвыя рады | |
---|---|
| |
53°35′56,98″ пн. ш. 25°49′36,15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | г. Навагрудак, вул. Мінская, д. 3 |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1812 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000419 |
Стан | Добры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Навагрудку, помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узведзены з цэглы на рыначнай плошчы горада ў 1812 г. па тыпавым праекце, складзеным у Санкт-Пецярбургу. У 1953 годзе ў мэтах прыстасавання пад прамысловы магазін рэстаўраваны і часткова перабудаваны. Так, напрыклад, былі зменены ўнутраная планіроўка, часткова галоўны фасад, канструкцыя даху (паніжаны), каланада абліцавана дэкаратыўнай керамічнай пліткай. У наш час таксама выкарыстоўваюцца як гандлёвая ўстанова[2].
Большы корпус гандлёвых радоў, які размяшчаўся ў цэнтры плошчы, не захаваўся.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Гандлёвыя рады ў Навагрудку ўяўляюць у плане выцягнутую трапецыю. Накрыты двухсхільным дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах і ў цэнтры падоўжных фасадаў. Мае цэнтральны і два бакавыя ўваходы. Галоўны паўднёвы фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Раней на галоўным фасадзе былі ўваходныя дзверы ў крамы. Крамы асвятляліся аконнымі праёмамі на тыльным фасадзе. Уздоўж галоўнага фасада будынка абходная галерэя, утвораная дарычнай каланадай. Унутры — гандлёвая зала і невялікія складскія памяшканні[2].
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. — Мн.: «Беларусь», 1996. — 559 с.: іл. ISBN 985-01-0050-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. — Мн.: «Беларусь», 1996. — 559 с.: іл. ISBN 985-01-0050-8.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гандлёвыя рады (Навагрудак) на сайце Radzima.org
- Гандлёвыя рады (Навагрудак) на сайце Глобус Беларусі (руск.)