Ганна Саксонская (1437—1512)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Саксонская
Anna von Sachsen
Ганна Саксонская
Ганна Саксонская з мужам Альбрэхтам Ахілам
прынцэса Саксонская
курфюрсціна Брандэнбургская
 
Нараджэнне: 7 сакавіка 1437(1437-03-07)
Майсен
Смерць: 31 кастрычніка 1512(1512-10-31) (75 гадоў)
Нойштат-ан-дэр-Айш
Пахаванне: Хайльсбранскі манастыр
Род: Ветыны
Бацька: Фрыдрых II Саксонскі
Маці: Маргарыта Аўстрыйская
Муж: Альбрэхт Ахіл
Дзеці: Фрыдрых II
Амалія
Барбара
Сібіла
Зігмунд
Даратэя
Лізавета
Анастасія

Ганна Саксонская (ням.: Anna von Sachsen; 7 сакавіка 1437, Майсен — 31 кастрычніка 1512, Нойштат-ан-дэр-Айш) — прынцэса Саксонская, у замужжы курфюрсціна Брандэнбургская.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна — дачка курфюрста Фрыдрыха II і яго жонкі Маргарыты, дачкі герцага Аўстрыйскага Эрнста Жалезнага.

12 лістапада 1458 года ў Ансбаху Ганна выйшла замуж за будучага курфюрста Брандэнбурга Альбрэхта Ахіла. У мэтах далейшага ўмацавання сувязяў паміж Ветынамі і Гогенцолернамі ў шлюбным дагаворы прадугледжвалася жаніцьба брата Ганны Альбрэхта з дачкой Альбрэхта Ахіла ад першага шлюбу Урсулай, але пазней і Альбрэхт, і Урсула пабраліся шлюбам з дзецьмі караля Багеміі Іржы з Подзебрадаў.

Ганна стала мачахай чатыром дзецям Альбрэхта Ахіла ад першага шлюбу з Маргарытай Бадэнскай. У 1470 годзе Альбрэхт Ахіл, які кіраваў у франконскіх уладаннях Гогенцолернаў, узышоў на брандэнбургскі прастол. У 1473 годзе Ганна пагадзілася з дынастычным законам, якія прадугледжваў непадзельнасць Брандэнбургскай маркі, але дазваляў падзяліць франконскія ўладанні паміж некалькімі сынамі. Гэта азначала, што курфюрстам Брандэнбурга стаў Іаган Цыцэрон, старэйшы сын Альбрэхта ад першага шлюбу, а два сыны Ганны атрымалі ў спадчыну франконскія ўладанні.

Пасля смерці Альбрэхта Ахіла Ана пражывала ў Нойштаце-на-Айшы, дзе трымала пышны двор. Ганна пахавана ў Хайльсбранскім манастыры.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]