Гарадзішчанскае гета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гарадзішчанскае гета — яўрэйскае гета на Слонімскім завулку ў гарадскім пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі. Першае гета на Беларусі дзе адбыліся масавыя знішчэнні яўрэяў.

Праз некалькі дзён па ўваходу немцаў у Гарадзішча імі былі расстраляны 17 яўрэяў-закладнікаў. Сярод іх дзве сям'і Цырынскіх і савецкія актывісты.

20 кастрычніка 1941 а 10 гадзіне раніцы ў Гарадзішча прыбыла каманда СС. Дарослым мужчынам-яўрэям было загадана ўзяць рыдлёўкі і з'явіцца на плошчы. 68 спецыялістаў пакінулі ў гета. Іншых 150 мужчын падзялілі на дзве групы. Адну завезлі на машынах ва ўрочышча Пагарэльцы за 2 км ад Гарадзішча, а другую ў лес Міхнаўшчына за 4 км. Ім абвясцілі, што трэба выкапаць ямы для ваенных патрэб. Але гэта былі магілы ў якіх на наступны дзень 21 кастрычніка 1941 года расстралялі 1440 Гарадзішчанскіх яўрэяў[Крыніца?]. Сярод іх былі цырульнік Елін, браты Красільшчыкі і 105-гадовы рабін Мардуховіч. У той самы дзень у лесе Міхнаўшчныа былі забіты 70[Крыніца?] прадстаўнікоў інтэлігенцыі Гарадзішча — дактары, настаўнікі, адвакаты і інш.

Наступная акцыя была праведзена напачатку мая 1942 года. Тады каля праваслаўнай царквы Гарадзішча было расстраляна 35 яўрэяў. У жніўні 1942 тамсама расстралялі каля 100 яўрэйскіх спецыялістаў («масцеравых»).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]